Праскоўя Данілаўна Гарбацэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праскоўя Данілаўна Гарбацэвіч
Дата нараджэння 10 сакавіка 1919(1919-03-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 кастрычніка 1999(1999-10-09) (80 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, медыцынскі адміністратар, галоўны ўрач
Альма-матар
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені
Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь

Праскоўя Данілаўна Гарбацэвіч (10 сакавіка 1919, в. Кальчыцы, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 9 кастрычніка 1999) — галоўны ўрач участковай бальніцы, Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці, Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Заслужаны ўрач БССР (1960)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 10 сакавіка 1919 года ў вёсцы Кальчыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Беларуска. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіла ў Мінскі медыцынскі інстытут. Закончыла толькі 4 курса, вучобу перапыніла вайна. Вярнулася ў родныя краі.

У ліпені 1943 года была прынятая ў партызанскі атрад імя Кірава брыгады імя Фрунзе, якая дзейнічала на тэрыторыі Слуцкага раёна. У студзені 1944 года была накіравана ў атрад імя Ракасоўскага, дзе ўзначаліла санітарную службу[1].

Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе вярнулася ў свой інстытут, які паспяхова скончыла ў 1945 годзе[1]. З 1946 года працавала загадчыкам Ляснянскай участковай бальніцы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, а з 1947 года — галоўным урачом Навамышскай бальніцы гэтага ж раёна[1][2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1969 года за вялікія заслугі ў галіне аховы здароўя савецкага народа Гарбацэвіч Праскоўі Данілаўне прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатым медалём «Серп і Молат»[1].

Жыла ў вёсцы Новая Мыш. Памерла 9 кастрычніка 1999 года.

Узнагароджана ордэнам Леніна, Ордэнамі айчыннай вайны I і II ступеняў медалямі. Заслужаны ўрач Беларускай ССР.

Зноскі

  1. а б в г д Горбацевич Прасковья Даниловна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 159. — 737 с.
  2. Гарбацэвіч Праскоўя Данілаўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 422.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Герои Случчины. — Минск: Белта, 2005.
  • Кузьмин М. К. Учёные-медики — Герои Социалистического Труда. — Москва, 1988.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка. У 2 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 421—422. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-31-5.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]