Пра грацыю і годнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Фрыдрых Шылер на выяве Герхарда фон Кюгельгена

Пра гра́цыю і го́днасць (ням.: Ueber Anmuth und Würde) — філасофскі ліст Фрыдрыха Шылера, апублікаваны ў сярэдзіне чэрвеня 1793 году ў часопісе «Новая талія». У гэтым творы Шылер упершыню рознабакова прааналізаваў філасофію Імануіла Канта.

Погляды[правіць | правіць зыходнік]

Паэт выступаў супраць суровага і адарванага кантаўскага аскетызму ў вобласці маралі. Ён разглядаў патрабаванні Канта аб падаўленні ўсіх пачуццёвых імкненняў дзеля абстрактнага маральнага абавязку ў якасці пурытанскай варожасці зямным уцехам жыцця.

У супрацвагу гэтаму Шылер абараняў пачуццёвую прыроду чалавека і імкнуўся абгрунтаваць ідэал вольнага, гарманічнага развіцця чалавечай асобы. Гэты ідэал ён характарызаваў пры дапамозе паняццяў «грацыі» і «прыгожай душы», супрацьпастаўляючы іх выключна фізічнае прыгажосці, з аднаго боку, і ідэі абстрактнага аскетычнага абавязка, з іншага.

Па Шылеру, гармонію паміж «грацыяй» і «годнасцю» павінна аднавіць «прыгожая душа», якая апрыёрна надзелена маральнымі якасцямі.