Змова Фіеска ў Генуі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змова Фіеска ў Генуі
Die Verschwörung des Fiesco zu Genua
Выданне
Нацыянальны тэатр Мангейма
Жанр гістарычная драма
Аўтар Фрыдрых Шылер
Мова арыгінала нямецкая
Дата напісання 1782
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Змова Фіеска ў Генуі (ням. Die Verschwörung des Fiesco zu Genua) — другая драма нямецкага драматурга Фрыдрыха Шылера. У гэтай п'есе аўтар упершыню ў сваёй творчасці звяртаецца да жанру гістарычнай драмы. Сюжэт будуецца на няздзейсненым палітычным перавароце ў Генуі XV ст.

Шылер пачаў працу над п'есай у 1782 годзе пасля прэм'еры сваёй першай драмы «Разбойнікі» і прысвяціў яе свайму мінуламу настаўніку Якабу Фрыдрыху Абелю. П'есу ставілі 75 разоў (што было часцей за пастанову гётэўскага «Гетса фон Берліхінгена»).

П'еса[правіць | правіць зыходнік]

У «Змове Фіеска ў Генуі» Фрыдрых Шылер адлюстроўвае два супрацьлеглых грамадска-палітычных лагеры — лагер тыраніі і дэспатычнага самавольства, з аднаго боку, і лагер рэспубліканскай свабоды і грамадзянскага дабрабыту, з іншага. Іхняе сутыкненне і палітычнае спаборніцтва складаюць асноўны канфлікт трагедыі.

Канфлікт палітычных сістэм у п'есе ўдасканальваецца канфліктам характараў двух персанажаў, якія адзін аднаму супрацьстаяць. Калі Джанетына Дорыя ўвасабляе і абараняе прынцыпы эгаізма і дэспатызма, то рэспубліканец Верына — бескарысны змагар за грамадскі дабрабыт.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

У прадмове да п'есы Шылер пералічвае гістарычныя крыніцы, якімі ён карыстаўся:

  • «Змова графа Жана Луі Фіеска» (фр. La Conjuration du comte de Fiesque, 1639) Жана-Франсуа дэ Гондзі
  • «Гісторыі валадарыння імператара Карла V» (англ. The history of the reign of Charles V) Уільяма Робертсана ў нямецкім перакладзе 1779 года
  • «Падрабязныя гісторыка-палітычныя ведамасці аб рэспубліке Генуі» Габерліна

Фактычны матэрыял аб змове і змоўшчыках Шылер чарпаў з кнігі англійскага гісторыка-асветніка Уільяма Робертсана.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ф. П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]