Прозвішча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прозвішча — спадчыннае радавое імя, якое паказвае на прыналежнасць чалавека да аднаго роду, які вядзе пачатак ад агульнага продка, або ў вузейшым разуменні — да адной сям'і.

Структура прозвішча[правіць | правіць зыходнік]

Прозвішча складаецца, першым чынам, з каранёвай асновы (якая мае або мела ў мінулым якое-небудзь лексічнае значэнне), але таксама можа складацца з прыстаўкі, суфікса і канчатку.

Аснова[правіць | правіць зыходнік]

Аснова прозвішча часта паходзіць ад асабістага імя або ж мянушкі, якая нясе тое або іншае лексічнае значэнне.

Мужчынскія і жаночыя прозвішчы[правіць | правіць зыходнік]

У беларускай мове і некаторых іншых славянскіх мовах, а таксама ў латышскай, жаночыя прозвішчы, як правіла, адрозніваюцца па форме ад мужчынскіх — у сілу марфалагічных асаблівасцяў мовы.

У некаторых мовах, напрыклад у літоўскай, прозвішчы маюць розныя формы для мужчын, замужніх і незамужніх жанчын.

У ісландскай мове імёны па бацьку, якія выкарыстоўваюцца ў якасці прозвішчаў, утвараюцца па-рознаму для мужчын і жанчын.

Узнікненне прозвішчаў[правіць | правіць зыходнік]

Узнікненне прозвішчаў у сучасным разуменні адбылося позна, і было звязана, відавочна, з пашырэннем эканамічных сувязяў і неабходнасцю рэгулявання інстытута спадкаемства. Відавочна, што ўпершыню яны з'явіліся ў эканамічна развітых абласцях Паўночнай Італіі ў X—XI стст. [1] У далейшым працэс актыўнага станаўлення прозвішчаў пачаўся і на паўднёвым усходзе Францыі, у П'емонце і паступова ахапіў усю Францыю. У Англіі працэс станаўлення прозвішчаў пачаўся пасля яе заваявання нарманамі ў 1066 і скончыўся да XV стагоддзя, хоць ва Уэльсе і Шатландыі фарміраванне прозвішчаў ішло і ў XVIII стагоддзі [2]. Падобная сітуацыя склалася і на тэрыторыі Германіі, дзе фарміраванне прозвішчаў нямецкіх сялян ішло яшчэ і ў XIX стагоддзі. На мяжы XV—XVI стст. прозвішчы дасягнулі Даніі. У 1526 годзе кароль загадаў усім дацкім дваранам абзавесціся прозвішчамі. З Даніі і Германіі прозвішча перайшлі да шведаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Dauzat A. Les noms de famille de France. 1949. P. 40.
  2. Reyney P.H. The Origin of English Surnames. 1967.