Эпітэт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эпітэт (ад стар.-грэч.: ἐπίθετον — «прыкладзенае») — вызначэнне пры слове, якое ўплывае на яго выразнасць. Выяўляецца пераважна прыметнікам, але таксама прыслоўем ("горача любіць"), назоўнікам ("весялосці шум"), лічэбнікам ("другое жыццё"), дзеясловам ("жаданне забыцца").

Эпітэт - слова або цэлы выраз, які, дзякуючы сваёй структуры і асаблівай функцыі ў тэксце, набывае некаторае новае значэнне або сэнсавае адценне, дапамагае слову (выразу) здабыць маляўнічасць, насычанасць. Нярэдка ўжываецца ў прозе, найперш у прадстаўнікоў лірычнай стылёвай плыні (у Я. Брыля: шчодрае неба, пераспелы жаніх, босая вёска, малады смех, бязлобая галава, казённыя вочы), асабліва часта — ў паэзіі. Эпітэт адрозніваецца ад звычайнага граматычнага азначэння сваёй пераноснай, вобразнай сутнасцю. У мастацкіх творах азначэнне і эпітэт ужываюцца, як правіла, побач, ствараючы агульны яскравы малюнак. Эпітэт — адзін з самых дзейсных і шырока распаўсюджаных паэтычных тропаў.

Тыпы эпітэтаў[правіць | правіць зыходнік]

  • Метафарычныя (сінія песні мора, зялёнае полымя дрэваў).
  • Гіпербалічныя (чалавек-гара).
  • Складаныя (светлавокая радасць).
  • Іранічныя (дыплямаваны баран, шматступенчатыя дурні).
  • Пастаянныя (конь вараненькі, гады маладыя, доля горкая). Часцей за ўсё сустракаюцца ў фальклоры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]