Гары (герцаг Сасекскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Прынц Гары Уэльскі)
Прынц Генры (Гары) Уэльскі
Prince Henry (Harry) of Wales
Нараджэнне 15 верасня 1984(1984-09-15)[1][2][…] (39 гадоў)
Род Віндзорская дынастыя
Імя пры нараджэнні англ.: Prince Henry Charles Albert David of Wales[3][4]
Бацька Карл III[5][6][…]
Маці Дыяна, прынцэса Уэльская[7][5][…]
Жонка Меган Маркл[8][9][…]
Дзеці Арчы Маўнтбетэн-Віндзар[10] і Лілібет Сасекская[10]
Веравызнанне Царква Англіі[11]
Член у
Адукацыя
Дзейнасць пілот верталёта, афіцэр, мецэнат, гулец у пола, філантроп
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Прыналежнасць Вялікабрытанія
Род войскаў Брытанская армія[d], Blues and Royals[d] і Army Air Corps[d]
Званне маёр[d] і Captain General Royal Marines[d]
Бітвы
Узнагароды
Knight Commander of the Royal Victorian Order Queen Elizabeth II Golden Jubilee Medal Queen Elizabeth II Diamond Jubilee Medal Queen Elizabeth II Platinum Jubilee Medal ордэн Ізабелы Каталічкі Operational Service Medal for Afghanistan

ганаровы член[d] (6 сакавіка 2012)

Time 100[d] (2021)

Time 100[d] (2018)

King Charles III Coronation Medal
Сайт royal.uk/the-duke… (англ.)
sussexroyal.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прынц Генры, герцаг Сасекскі (англ.: Prince Henry, Duke of Sussex, поўнае імя Генры (Генрых) Чарлз (Карл) Альберт Дэвід (Давід) Маўнтбетэн-Віндзар, англ.: Henry Charles Albert David Mountbatten-Windsor; 15 верасня 1984, Падынгтан, Лондан) — малодшы сын караля Вялікабрытаніі Карла ІІІ і яго першай жонкі прынцэсы Дыяны, унук каралевы Вялікабрытаніі Елізаветы II. З ранняга дзяцінства вядомы пад сямейным імем Гары, якое ўжываецца нават у афіцыйных крыніцах[14]. Станам на жнівень 2022 года шосты ў чарзе спадчыннікаў стальца Злучанага каралеўства.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прынц Гары нарадзіўся 15 верасня 1984 года ў бальніцы Святой Марыі ў Падынгтане, цэнтральным раёне Лондана. 21 снежня 1984 года быў ахрышчаны архібіскупам Кентэрберыйскім у капліцы Святога Георгія ў Віндзары, дзе атрымаў імя Генры Чарлз Альберт Дэвід Віндзар.

Спачатку Гары наведваў дзіцячы садок місіс Майнарс, у верасні 1987 года адправіўся ў школу Уэзербі ў Лондане, а з 1992 года стаў вучнем школы Ладграў у Беркшыры, дзе правучыўся наступныя пяць гадоў. 31 жніўня 1997 года, калі яму было 12 гадоў, у аўтакатастрофе ў Парыжы загінула яго маці прынцэса Дыяна. На пахаванні маці браты ішлі за яе труною[15].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

27 лістапада 2017 года стала вядома пра заручыны прынца Гары з амерыканскай актрысай Меган Маркл, рамантычныя адносіны з якой пачаліся ў чэрвені 2016 года[16]. Вяселле адбылося 19 мая 2018 года ў капліцы Святога Георгія ў Віндзорскім замку. 6 мая 2019 года ў прынца Гары і Меган Маркл нарадзіўся сын, якога назвалі Арчы Гарысан Маўнтбетэн-Віндзар[17]. 4 чэрвеня 2021 года нарадзілася дачка Лілібет Дыяна Маўнтбетэн-Віндзар[18].

Тытулы і звароты[правіць | правіць зыходнік]

Хоць у яго тытулаванні ёсць словы «прынц» (як прэфікс перад імем) і «Уэльскі» (His Royal Highness Prince Henry Charles Albert David of Wales), ён, роўна як і яго брат, не з’яўляецца ўладальнікам тытула «прынц Уэльскі»: тытул належыць выключна непасрэднаму спадчынніку брытанскага стальца, у гэтым выпадку — яго бацьку Чарлзу. У дзень вяселля з Меган Маркл прынцу Гары нададзены тытул герцага Сасекскага, графа Дамбартана і барона Кілкіла[19].

  • 1984—2018: Яго Каралеўская Высокасць прынц Генры Уэльскі
  • з 2018: Яго Каралеўская Высокасць герцаг Сасекскі, граф Дамбартан, барон Кілкіл.

Асабісты герб і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Асабісты герб прынца Гары

Як члену каралеўскай сям’і, на васямнаццацігоддзе яму быў падараваны асабісты герб, аснаваны на гербе манарха Злучанага Каралеўства.

  • Медаль Залатога юбілею каралевы Елізаветы II (2002).
  • Медаль «За ўдзел у ваеннай кампаніі ў Афганістане» (2008)[20]
  • Медаль Дыяментавага юбілею каралевы Елізаветы II (2012)

Вайсковыя званні[правіць | правіць зыходнік]

  • 13 красавіка 2006 — карнет (другі лейтэнант) Каралеўскай коннай гвардыі
  • 13 красавіка 2008 — лейтэнант Каралеўскай коннай гвардыі
  • 16 красавіка 2011 — капітан Армейскага паветранага корпуса

Зноскі

  1. Prince Harry of Wales // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Prince Henry Charles Albert David Windsor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://www.10news.com/news/photos-scenes-from-prince-harry-and-meghan-markle-s-royal-wedding
  4. https://www.heart.co.uk/news/royals/prince-william-prince-harry-childhood-teenagers/fancy-dress-party/
  5. а б https://www.britannica.com/biography/Prince-Harry-of-Wales
  6. Lundy D. R. The Peerage
  7. https://www.washingtonpost.com/news/retropolis/wp/2018/05/19/princess-diana-wont-be-forgotten-at-the-royal-wedding-this-was-her-last-day/?noredirect=on
  8. https://www.royal.uk/royal-wedding-2018 Праверана 17 красавіка 2020.
  9. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  10. а б Catalog of the German National Library Праверана 16 лютага 2024.
  11. https://www.telegraph.co.uk/news/2018/03/08/meghan-markle-baptised-archbishop-canterbury-ahead-wedding-prince/
  12. https://www.betterup.com/en-us/resources/blog/prince-harry-chief-impact-officer — 2021. Праверана 24 сакавіка 2021.
  13. https://www.cnbc.com/2021/03/23/prince-harry-joins-betterup-mental-health-start-up.html — 2021. Праверана 24 сакавіка 2021.
  14. The Prince of Wales — Prince Harry Архівавана 19 кастрычніка 2012.
  15. BBC ON THIS DAY – 6–1997: Diana's funeral watched by millions (англ.). London: BBC (6 верасня 1997). Праверана 17 жніўня 2022.
  16. Prince Harry, Meghan Markle to finally tie the knot (англ.). CBC News (27 лістапада 2017). Праверана 17 жніўня 2022.
  17. Barry, Ellen; Karasz, Palko. Meghan, Duchess of Sussex, gives birth to a boy (англ.). The New York Times (6 мая 2019).
  18. Foster, Max; Said-Moorhouse, Lauren. Meghan and Prince Harry welcome second child (англ.). CNN (6 чэрвеня 2021). Праверана 17 жніўня 2022.
  19. Minard, Jenny. Prince Harry and Ms. Meghan Markle: Announcement of Titles (англ.) (19 мая 2018). Праверана 17 жніўня 2022.
  20. Prince Harry Gets Medal as Chelsy Cheers Him On Архівавана 30 кастрычніка 2008. 5 мая 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]