Прыстанскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Прыстанскае
Краіна
Вобласць
Раён
Пасялковы савет
Каардынаты
Першая згадка
СААТА
3203757081
Прыстанскае на карце Беларусі ±
Прыстанскае (Беларусь)
Прыстанскае
Прыстанскае (Гомельская вобласць)
Прыстанскае

Пры́станскае[1] (трансліт.: Prystanskaje, руск.: Пристанское) — былы пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Камарынскага пасялковага савета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (34 сем'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Ліквідаваны 20 жніўня 2008 года[2].

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 36 км на поўдзень ад Брагіна, 11 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 153 км ад Гомеля, на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, да якой з поўначы далучаецца кароткая вуліца з завулкам. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Найболей інтэнсіўная забудова вялася ў 1920-я гады. У 1930 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Пасудава» (цэнтр — вёска Залессе).

Да 8 студзеня 1987 года пасёлак уваходзіў у склад Калыбанскага сельсавета[3], да 13 снежня 1991 года — у склад Гдзенскага сельсавета, пасля — у адміністрацыйным падпарадкаванні Камарынскага пассавета.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1959 год — 213 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (34 сем'і) пераселены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 8 студзеня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0