Прэфектура Акінава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Прэфектура Акінава
沖縄県
Размяшчэнне прэфектуры Акінава
Прэфектура Акінава на карце Японіі Карта прэфектуры Акінава
Карта прэфектуры Акінава
Размяшчэнне
Краіна

Японія

Рэгіён

Кюсю

Востраў

астравы Рукю

Каардынаты

26°11′ пн. ш. 127°33′ у. д. / 26.183333° пн. ш. 127.55° у. д. (G) (O) (Я)

Інфармацыя
Адміністрацыйны цэнтр

Наха

ISO 3166-2:JP

JP-47

Статыстыка
Плошча

2 276,49 км² (43-я)

     % вады

0,5 %

Насельніцтва

(на 1 сакавіка 2012)

     Усяго

1 406 260 чалавек (30-я)

     Шчыльнасць

617,73 чал./км²

Паветаў

4

Муніцыпалітэтаў

41

Сімволіка

Сцяг прэфектуры
Сцяг прэфектуры

Эмблема прэфектуры
Эмблема прэфектуры

Дрэва

Хвоя лючуская (Pinus luchuensis)

Кветка

Эрытрына стракатая (Erythrina variegata)

Птушка

Акінаўскі дзяцел (Sapheopipo noguchii)

Адміністрацыя
Губернатар

Хіракадзу Накаіма

Афіцыйны сайт(яп.) 

Акіна́ва (яп.: 沖縄県 Акінава-кэн?, на акінаўскім дыялекце рукюскай мовыУтына:-кэн) — самая паўднёвая прэфектура Японіі, якая складаецца з сотняў малых астравоў, якія ўтвараюць архіпелаг Рукю працягласцю больш за 1000 км. Плошча прэфектуры складае 2 276,49 км²,[1] насельніцтва — 1 406 260 чалавек (1 сакавіка 2012)[2], шчыльнасць насельніцтва — 617,73 чал./км².

Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Наха.

Спрэчная тэрыторыя паміж Кітаем і Японіяй — астравы Сэнкаку (астравы Дзяаюй) — таксама лічыцца часткай прэфектуры Акінава.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

З 14 стагоддзя на тэрыторыі прэфектуры Акінава існавала дзяржава Рукю. Кіраўнік яе меў тытул вана і лічыўся васалам кітайскага імператара. У 1609 годзе гэта дзяржава была заваявана самураямі роду Сімадзу з паўднёваяпонскага ўдзела Сацума. Заваёўнікі захавалі фармальную незалежнасць жыхароў Рукю, але пасадзілі ў сталіцы дзяржавы свайго намесніка-наглядчыка. З тых часоў Рукю знаходзілася ў падвойнай васальнай залежнасці ад Кітая і Японіі[3].

У 1872 годзе японскі ўрад у аднабаковым парадку пераназваў дзяржава Рукю ў аўтаномны ўдзел Рукю-хан, а ў 1879 годзе канчаткова анексаваў яго, утварыўшы прэфектуру Акінава. Да 1912 года японцы пакінулі ў прэфектуры старую сістэму кіравання, падаткаў і гаспадарання. Адсутнасць мадэрнізацыі прывяла да хранічнага сацыяльна-эканамічнага адставання прэфектуры ад рэгіёнаў Цэнтральнай Японіі. Значная частка насельніцтва пакінула радзіму ў пошуках заробку, пераехаўшы на японскія астравы Хансю і Кюсю ці амерыканскія Гаваі[3].

Акінава моцна пацярпела падчас Другой сусветнай вайны. Падчас бітвы за Акінаву ў 1945 годзе паміж войскамі Японіі і ЗША загінулі сотні тысяч мірных жыхароў. Колькасць ахвяр была вялікай з-за патрабавання японскага ўрада і ваенных не здавацца ў палон. Пасля вайны Акінава знаходзілася ў зоне амерыканскай акупацыі. Нягледзячы на аднаўленне незалежнасці Японіі ў красавіку 1952 года, астравы Рукю засталіся пад кантролем ЗША. Амерыканцы выношвалі планы аднаўлення на іх месцы дзяржавы, аднак пад ціскам грамадскасці і палітычнай мэтазгоднасці вярнулі Акінаву японскаму боку[3].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У прэфектуры Акінава размешчана 11 гарадоў і 4 павета (11 пасёлкаў і 19 сёлаў).

Гарады[правіць | правіць зыходнік]

Спіс гарадоў прэфектуры:

Паветы[правіць | правіць зыходнік]

Пасёлкі і сёлы паводле паветаў:

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Эмблема прэфектуры была апублікавана 15 мая 1972 года[4]. Яна ўяўляе сабой стылізаваную літару «O». Сцяг зацвердзілі 13 кастрычніка 1972 года[5].

Кветкай прэфектуры абралі эрытрыну стракатую, дрэвам — хвою лючускую, птушкай — акінаўскага дзятла, а рыбай — pterocaesio digramma[6].

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan(яп.)  з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 沖縄県の推計人口 (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Акінава (1 сакавіка 2010). — Насельніцтва прэфектуры Акінава. Праверана 28 красавіка 2010.
  3. 3,0 3,1 3,2 Мэдзаки Сигэкадзу, Такара Кураёси. Префектура Окинава. История // Энциклопедия Ниппоника: в 26 тт. 2-е издание. — Токио: Сёгакукан, 1994—1997.
  4. 第3編 行政通則/第1章 通則/第1節 県庁の位置・県章等 (яп.) . Okinawa Prefecture. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 13 чэрвеня 2010.
  5. 第3編 行政通則/第1章 通則/第1節 県庁の位置・県章等 (яп.) . Okinawa Prefecture. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 13 чэрвеня 2010.
  6. 全国知事会ホームページ (яп.) . National Governors' Association. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 13 чэрвеня 2010.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • 沖縄県 (яп.) . Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Міядзакі. Праверана 23 ліпеня 2010.
  • 沖縄県内市町村 (яп.) . Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Міядзакі. Праверана 23 ліпеня 2010.

Шаблон:Акінава