Астравы Рукю
Рукю́, Нансей (яп. 琉球諸島) — архіпелаг вулканічных і каралавых астравоў у Ціхім акіяне.
Тэрыторыя Японіі. Аддзяляе Усходне-Кітайскае мора ад адкрытай часткі Ціхага акіяна. Утварае 6 груп з 98 астравоў, выцягнутых дугападобна з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад на 1200 км паміж а-вамі Кюсю і Тайвань. Плошча каля 4,8 тыс. км². Найбольшыя астравы: Акінава і Амамі. Насельніцтва больш за 1 млн. чал.
Паўднёва-ўсходняя частка астравоў складзена пераважна з вапнякоў мезакайназою, на паўночным захадзе пашыраны вулканічныя пароды, у восевой зоне на паверхню часта выходзіць крышталічны фундамент. Пераважаюць плато і нізкагор'і (вышыня 300-350 м) і нізкія берагавыя тэрасы. Найбольшая вышыня да 1935 м (на в-ве Яку). 3 дзеючыя і некалькі патухлых вулканаў. Уздоўж берагоў паўднёвай групы — каралавыя рыфы. Радовішчы фасфарытаў і каменнага вугалю.
Клімат на поўначы — субтрапічны, на поўдні — трапічны, мусонны. Ападкаў 2000 — 3500 мм за год, частыя тайфуны. Сярэдняя тэмпература студзеня 14-18°С, ліпеня 27-28°С. Трапічныя лясы і хмызнякі.
Вырошчванне рысу, батату, цукровага трыснягу. Рыбалоўства. Галоўны горад Наха (на в-ве Акінава).
Літаратура [правіць]
- Рукю // БелЭн у 18 т. Т. 13. - Мн., 2001.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астравы Рукю
|
Рэгіёны і адміністрацыйны падзел |
|||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Рэгіёны | Хакайда · Тохаку · Канто · Цюбу (Хакурікуда · Касін'эцу · Сін'эцу · Такай) · Кансай · Цюгоку (Сан'ін · Сан'ё) · Сікоку · Кюсю (Рукю · Кюсю) | ||||||||||||||||
| Прэфектуры |
|
||||||||||||||||
|
|
|||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Марскія пралівы |
|
||||||||||
| Каналы | Балтыйскі • Гёта-канал • Кільскі • Карынфскі • Нордзэ-канал • Панамскі • Суэцкі | Праекты: Нікарагуанскі • Тайскі | ||||||||||
| Мысы | Горн • Дзяжнёва • Добрай Надзеі • Зялёны • Іголкавы • Каньякумары • Спартэль | ||||||||||
| Астравы і архіпелагі |
|
||||||||||
| Геапалітыка • Ваенная блакада • Каланіялізм • Марское права • Адкрытае мора • Суднаходства | |||||||||||