Пупышка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Пупышкі бэзу

Пупы́шка (gemma) — зародкавы орган парастка ў раслін.

Пупышкі звычайна ўтвараюцца на канцах парасткаў або ў пазухах лісцяў. Адрозніваюць вегетатыўныя, вегетатыўна-рэпрадукцыйныя і рэпрадукцыйныя пупышкі.

Вегетатыўная пупышка складаецца з кароткай восі (сцябла) з конусам нарастання і зародкавых лістоў. Часам у пазухах гэтых лістоў ужо знаходзяцца пупышкі другога парадку. Верхавінкавыя пупышкі забяспечваюць рост парасткаў у даўжыню, а бакавыя — галінаванне і развіццё сістэмы парасткаў.

У вегетатыўна-рэпрадукцыйных пупышак конус нарастання пераўтвораны ў зародкавую кветку або суквецце.

У рэпрадукцыйных пупышках утрымліваецца толькі зародак кветкі або суквецця.

Пупышкі бываюць закрытыя, абароненыя звонку лускавінкамі, і адкрытыя. Існуюць спячыя пупышкі (уласцівы лісцевым дрэвам і шматгадовым травам), якія не ўтвараюць бачных парасткаў на працягу некалькіх гадоў або ўсяго жыцця расліны. Абуджэнне гэтых пупышак адбываецца пры пашкоджанні бацькоўскай сістэмы парасткаў.

Пупышкі ўзнаўлення ўтвараюць новыя парасткі кожны год пасля абуджэння раслін пасля зімовага спакою. Яны з'яўляюцца абавязковай прыкметай шматгадовых раслін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 125. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 422. — 656 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]