Таполя
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Таполя | ||||||||||||||
Populus ×canadensis. Агульны выгляд дарослай расліны. |
||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
|
Populus L. |
||||||||||||||
| Тыпавы від | ||||||||||||||
|
||||||||||||||
Таполя (Populus) — род лістападных дрэў сямейства вярбовых.
Дрэвы вышынёй да 40 м, дыяметрам да 2 м. Крона шатрападобная, яйкападобная або пірамідальная. Лісце шырокае, чараньковае, ланцэтнае, рамбічнае або дэльтападобнае. Кветкі ў звіслых цыліндрычных каташках, ветраапыляльныя. Плод — каробачка.
Светлалюбныя, хуткарослыя, газа- і дымаўстойлівыя дрэвы.
На Беларусі распаўсюджаны таполя белая, або серабрыстая, ясакар і асіна. Растуць у далінах рэк, у лясах, хмызняках; вырошчваюцца як дэкаратыўныя. Цвітуць у красавіку-маі.
У садах і парках больш за 10 інтрадукаваных відаў. Найбольш пашыраны таполі канадская, пірамідальная, лаўралістая, бальзамічная, Сімана, або кітайская, валасістаплодная.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ Entry for Populus L. (англ.) . NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0 (Sept 24, 1997). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 21 кастрычніка 2010.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).