Пярсцёнак Усяўладдзя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
3D мадэль Пярсцёнка

Пярсцёнак Усяўладдзя - галоўны Пярсцёнак, створаны Саўронам, у творчасці Дж.Р.Р.Толкіна. (артэфакт)

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Пярсцёнак мае асаблівыя магчымасці: яго ўладальнік становіцца нябачным, пры апрананні на палец; ён дае доўгае жыццё, і празмерную прывязанасць да яго - уладальнік гатовы забіць таго, хто стараецца адняць Пярсцёнак.

У Пярсцёнка ёсць свая асабістая воля. Такім чынам, калі Пярсцёнак пачуў прызыў гаспадара Саўрона, ён сам "збег" ад Горлума, і падвярнуўся Більба, каб выйсці з Туманных гор, дзе жыў доўгі час Горлум.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У час, калі эльфы стваралі дзевятнаццаць чароўных Пярсцёнкаў, Саўрон у тайне стварыў дваццаты, каб кіраваць іншымі. Такім чынам ён хацеў падпарадкаваць сабе усе вольныя народы Міжзем'я. "Адзін Пярсцёнак каб кіраваць іншымі...". У час Аблогі Барад-Дура (бітвы Апошняга саюза), Ісілдур абломкам Нарсіля адрэзаў палец Саўрона з Пярсцёнкам Усяўладдзя і забраў яго сабе. Але аднойчы оркі напалі на яго, і забілі на рацэ, пасля чаго Пярсцёнак згубіўся на 2000 гадоў... Яго знайшоў хобіт Дэагорл, якога забіў Смеагорл (Горлум) і пражыў у гарах з Пярсцёнкам каля 500 гадоў... Аднойчы Хобіт Більба Бэгінс з Шыра, знайшоў яго, праходзячы праз Туманныя горы (пра гэта апавядаецца ў Хобіце). Більба праз 60 гадоў перадае Пярсцёнак свайму пляменніку Фрода, які адносіць яго ў Мордар і кідае ў жэрала вулкана Арадруін (апавядаецца ва Уладары пярсцёнкаў).