Пікаламіні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб роду Пікаламіні

Пікаламіні (італ.: Piccolomini) — высакароднае італьянскае сямейства, якое мела вялікі ўплыў у Сіене пачынаючы з XIII стагоддзя.

У 1220 годзе Энгельберта д’Уга Пікаламіні атрымаў ад імператара Фрыдрыха II уладанне Монтэртары ў Валь д’Орчы, каля Сіены, ва ўзнагароду за службу. У самой Сіене сямейства валодала дамамі і вежамі, а таксама замкамі на тэрыторыі Сіенскай рэспублікі. Дзякуючы гандлю Пікаламіні набылі велізарныя багацці і мелі свае канторы ў Генуі, Венецыі, Аквілеі, Трыесце, а таксама ў розных гарадах Францыі і Германіі.

Пікаламіні падтрымлівалі палітычную плынь гвельфаў у канфлікце, які раздзіраў Сіену, і двойчы выганяліся з горада гібелінамі. Хоць пры падтрымцы Карла Анжуйскага Пікаламіні змаглі вярнуцца ў Сіену і захавалі свае замкі, палацы і шырокія зямельныя ўладанні, яны страцілі свой камерцыйны ўплыў, які перайшоў да фларэнтыйцаў.

Шматлікія прадстаўнікі роду Пікаламіні дамагаліся поспеху на царкоўнай, ваеннай і дзяржаўнай службе, у тым ліку двое, Энеа Сільвіа Пікаламіні (Пій II) і Франчэска Нані Пікаламіні (Пій III), сталі Рымскімі Папамі.

Вядомыя прадстаўнікі роду[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Piccolomini // Encyclopædia Britannica Eleventh Edition. — New York: Encyclop?dia Britannica, Inc., 1911. — Т. 21.