Аквілея

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камуна
Аквілея
Aquileia
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Правінцыя
Каардынаты
Плошча
36 км²
Вышыня цэнтра
5 м
Насельніцтва
3480 чалавек (2008)
Шчыльнасць
96 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
0431
Паштовы індэкс
33051
Аўтамабільны код
UD
Код ISTAT
030004
Афіцыйны сайт
Мэр камуны
Alviano Scarel
Аквілея на карце Італіі ±
Аквілея (Італія)
Аквілея
Аквілея (Фрыулі-Венецыя-Джулія)
Аквілея

Аквілея (італ.: Aquileia) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Фрыўлі-Венецыя-Джулія, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Удзінэ. У старажытнасці вялікі і знакаміты горад у Паўночнай Італіі, у краіне венетаў.

Насельніцтва складае 3480 чалавек (2008 г.), шчыльнасць насельніцтва складае 96 чал./км². Займае плошчу 36 км². Паштовы індэкс — 33051. Тэлефонны код — 0431.

Заступнікам населенага пункта лічыцца святы Santi Ermacora e Fortunato.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны рымлянамі ў 183181 гг. да н.э., прыблізна за 12 км ад узбярэжжа Трыесцкага заліва, паміж рэкамі Санцыусам і Націса, для ўтрымання ў падпарадкавання венетаў і як апора супраць націску кельцкіх, імерыйскіх і істрыйскіх плямёнаў і Македоніі. Эміліева дарога, галоўны шлях Паўночнай Італіі, была працягнута да Аквілеі, тут перасякаліся дарогі, што вялі ў Панонію, Норык, Істрыю, Далмацыю.

Важны гандлёвы пункт, Аквілея мела не менш важнае значэнне і ў стратэгічным плане, як ключ Італіі на ўсходзе, і таму з прычыны адноснай даступнасці Юлійскіх Альпаў была надзвычай добра ўмацавана, галоўным чынам высілкамі Марка Аўрэлія. Сцены гэтага горада стрымалі ў 167 г. н.э. націск германцаў у маркаманскай вайне, тыя ж сцены спынілі ў 238 годзе войска імператара Максіміна, якое наступала з Дуная, а сам імператар быў забіты пры аблозе гэтага горада.

Тады як у часы рымскіх цэзараў многія гарады паступова прыходзілі ў заняпад, Аквілея, насупраць, усё больш і больш развівала свой дабрабыт; імператар Дыяклетыян пабудаваў тут адзін са сваіх палацаў. У IV стагоддзі, калі пад яе сценамі быў забіты Канстанцін II, насельніцтва Аквілеі вылічала сотні тысяч; яна лічалася чацвёртым па значэнні горадам імперыі (паводле ацэнкі Аўсонія, дзявяты). Канец яе магутнасці паклаў Атыла, які пасля доўгай аблогі разбурыў у 452 годзе гэты горад; яго спусташэнне давяршылі лангабарды ў 568 годзе.

Мазаіка «Добры Пастыр» на падлозе базілікі ў Аквілеі
Археалагічная зона і патрыяршая базіліка Аквілеі*
Archaeological Area and the Patriarchal Basilica of Aquileia**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Фасад патрыяршай базілікі
Краіна   Італія
Тып культурны
Крытэрыі iii, iv, vi
Спасылка 825
Рэгіён*** Еўропа і Паўночная Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1998  (22 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Пасля варварскіх нашэсцяў Аквілейская гавань павінна была саступіць сваё значэнне гавані, што знаходзілася на вонкавым беразе лагуны ў Града. Частка насельніцтва Аквілеі перамясцілася ў Града, а частка бегла на захад, дзе заснавала Венецыю. Але і ў перыяд эканамічнага заняпаду на месцы Аквілеі доўга цяплілася царкоўнае жыццё, засяроджанае вакол велізарнай базілікі IV стагоддзя. Ад гэтага будынка да нашага часу захавалася частка баптыстэрыя і цудоўная мазаічная падлога; увесь астатні масіў храма быў узведзены нанова ў 1031 годзе, а ў 1379 годзе абноўлены ў гатычным стылі.

З 554 па 1751 гады, на працягу 1200 гадоў, Аквілея з’яўлялася цэнтрам Аквілейскага патрыярхата, у першы перыяд свайго існавання мяцежнага ў стеўленні да Папы Рымскага. У Аквілеі адбывалася некалькі царкоўных сабораў: у 381 годзе (супраць арыян), у 558, 698 і 1184 гады. Сімвал веры, прыняты ў Аквілейскай царкве, некаторымі дадатковымі формуламі адрозніваўся ад Нікейскага.

Сучасная камуна[правіць | правіць зыходнік]

Сучасная Аквілея — камуна з насельніцтвам 3503 жыхары ў італьянскай правінцыі Удыне (рэгіён Фрыўлі-Венецыя-Джулія). Большая частка тэрыторыі старажытнага горада не забудавана і чакае археалагічных даследаванняў, якія дагэтуль праводзіліся выбарча і выпадкова. З 1998 года археалагічная зона Аквілея з сярэдневяковай базілікай унесена ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка насельніцтва:

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Разбурэнне Аквілеі Атылай стала адпраўным пунктам у сюжэце оперы Дж. Вердзі «Атыла».