Піндар
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Піндар (522 да н.э., Фівы — 438 да н.э.) — старажытнагрэчаскі паэт.
Быў вядомы як аўтар пераможных гімнаў на гонар атлетаў, якія паспяхова выступалі на Алімпійскіх і Дэльфійскіх гульнях. Вершы характарызуюцца як архаічна-кансерватыўныя і цяжкавагавыя[1]. На знак павагі да паэта, яго дом адзіны быў пакінуты цэлым, калі Аляксандр разбурыў Фівы.
Сын Дыфанта (або Скапеліна) і Клеодзікі. Існуюць шматлікія скульптурныя выявы, якія атаясамляюцца з Піндарам, але дастатковай пэўнасці ў аніводным выпадку няма[1]
