Рака Северн

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Северн
Severn
SevernFromCastleCB.JPG
Выток Схіл Плінлімана ва Уэльсе
Вышыня вытоку 610 м
Вусце Брыстальскі заліў
Даўжыня 354 км
Расход вады 61,17 м³/с
Вадазбор 11 420 км²
Басейн Кельцкага мора
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Северн

Северн (англ.: Severn, вал.: Hafren, лац.: Sabrina) — самая вялікая па працягласці рака ў Вялікабрытаніі[1]. Даўжыня плыні ракі складае 354 кіламетра.

Северн пачынаецца каля ўсходняга схілу Плінлімана ва Уэльсе, у сваім верхнім цячэнні, якое накіроўваецца на паўночны ўсход, утвараець некалькі вадаспадаў, а ад Уэлшпула, у 244 км ад вусця, Северн становіцца суднаходнай для барак. Накіроўваючыся далей на ўсход, Северн цячэ па даліне шырынёй у 1,5 км, перасякае ўрадлівую раўніну Шрусберы, а ў сваім паўднёва-усходнім, а да канца — паўднёва-заходняй ніжняй плыні акружана лясістымі горамі. Ніжэй Вустэра Северн уступае ва ўрадлівую раўніну Глостэра, пры вусці разліваецца ў шырокі ліман і паміж мысам Брын-Даўн і Лавернак упадае ў Брыстальскі заліў.

Падчас прыліваў вада пры вусці паднімаецца часам на 18 метраў, плаціны абараняюць тут краіну ад паводак. Дзякуючы збудаванаму каналу марскія судны ў 300 тон дасягаюць Глостэра. Разам са сваімі прытокамі Эйван, Эск і Уай Северн утварае басейн у 21 027 км²; каналамі Северн злучана з Тэмзай, Трэнтам, Хамберам і Мерсі.

Велічыня максімальнага сізігійнага прыліва ў эстуарыі Северна роўная 14,6 метраў — самая вялікая ў Вялікабрытаніі і другое месца ў свеце пасля заліва Фандзі (Канада). Утвараецца на прыліўным участку ракі ў вусцевай вобласці ракі Северн прыліўны бор, вышынёй больш за 2 метра (максімальная — 2,8 метра) у перыяд вясновых сізігійных прыліваў ніжэй па цячэнню ад горада Глостэр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Зноскі

  1. The River Severn (англ.) . BBC Home. Праверана 9 лютага 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Рэкі Вялікабрытаніі