Рака Сена

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сена
Seine
Сена ў межах Парыжы
Сена ў межах Парыжы
Вышыня вытоку 470 м
Вышыня вусця 0 м
Даўжыня 776 км
Расход вады 500 м³/с
Вадазбор 78 650 км²
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Сена

Се́нарака на поўначы Францыі.

Даўжыня 776 км, плошча басейну 78,6 тыс. км². Упадае ў праліў Ла-Манш, утвараючы эстуарый. Сярэдні расход вады 400–500 м³/с, зімовыя паводкі. У ніжнім цячэнні адчувае ўплыў прыліваў. Суднаходная ніжэй горада Труа. Злучаная каналамі з Шэльдай, Маасам, Рэйнам, Ронай, Луарай, Сонай. На Сене — гарады Парыж, Руан, у эстуарыі — порт Гаўр.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выток Сены знаходзіцца ў паўднёвай частцы плато Лангр у Бургундыі, далей рака працякае ў шырокай даліне па Парыжскаму басейну; рэчышча яе тут звіліста, асабліва пасля Парыжа. Блізка ад Гаўра рака ўпадае ў бухту Сена праліва Ла-Манш (лейкападобны эстуарый даўжынёй звыш 25 км і шырынёй 2—10 км). У вусце ракі пабудаваны Мост Нармандыі, адзін з самых доўгіх падвесных мостаў у свеце.

Асноўныя прытокі: правыя — Марна, Уаза; левыя — Ёна.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).