Раман Сямёнавіч Чабатароў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Сямёнавіч Чабатароў
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1905(1905-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 1981(1981-05-20) (75 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці паразітолаг
Навуковая сфера паразіталогія
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Ордэн «Знак Пашаны»

Раман Сямёнавіч Чабатаро́ў[1] (15 кастрычніка 190520 мая 1981) — вучоны ў галіне паразіталогіі, доктар ветэрынарных навук (1944), акадэмік Акадэміі навук БССР (1961), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959), прафесар (1944).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Старынка (зараз ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). У 1925 годзе скончыў сярэднюю школу і паступіў у Віцебскі ветэрынарны інстытут[2], які скончыў у 1929 годзе. З 1930 г. ардынатар клінікі інвазійных хвароб, з 1930 г. асістэнт кафедры паразіталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. У 1932—1933 гг. Р. С. Чабатароў у Ленінградзе, праходзіць навучанне у Ваенна-медыцынскай акадэміі і Ленінградскім ветэрынарным інстытуце. У 1933—1935 гг. на пасадах асістэнта, загадчыка кафедрай паразіталогіі ў Арэнбургскім сельскагаспадарчым інстытуце. У 1935 годзе абіраецца на пасаду загадчыка кафедрай паразіталогіі і інвазійных хваробаў Кіеўскага ветэрынарнага інстытута, дзе працуе да пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У 1937 гадзе ў Маскоўскім зоаветэрынарным інстытуце абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Зімовае заклешчванне буйной рагатай жывёлы»[2]. У ліпені 1941 г. Р. С. Чабатароў прызначаны начальнікам добраахвотніцкага санітарнага атрада на Паўднёва-Заходнім фронце. У жніўні ён адкліканы з фронту. Прымаў удзел у эвакуацыі ў тыл Кіеўскага ветэрынарнага інстытута. У 1942 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па праблеме піраплазмозу коней у Казанскім універсітэце. У верасні 1944 г.прызначаны загадчыкам кафедрай паразіталогіі і інвазійных хвароб, пазней — намеснікам дырэктара Свярдлоўскага сельскагаспадарчага інстытута, у якім працаваў да 1944 года. Пасля вызвалення Кіева Р. С. Чабатароў узначальвае кафедру паразіталогіі і інвазійных хвароб, а потым на пасадах дырэктара і загадчыка кафедрай паразіталогіі Львоўскага ветэрынарнага інстытута. З 1949 года зноў у Кіеве, у Інстытуце заалогіі. З красавіка 1959 да 1968 года Р. С. Чабатароў на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута, у якім працуе да 1976 г.

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Р. С. Чабатарову належаць навуковы працы па біялогіі ўзбуджальнікаў і пераносчыкаў паразітозаў, гісторыі медыцынскай і ветэрынарнай паразіталогіі і інш. Прапанаваў сістэму мерапрыемстваў па барацьбе с паразітозамі сельскагаспадарчых жывёл і чалавека. Распрацаваў методыку вывучэння паразіталагічных сітуацый. З’яўляецца аўтарам больш за 160 друкаваных прац[2]. Мае 2 аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы[2].

Неаднаразова выбіраўся дэпутатам раённых Саветаў, быў членам Пленума секцыі жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Заходняга аддзялення УАСГНІЛ, членам праўлення Усесаюзнага таварыства паразітолагаў пры Акадэміі навук СССР, старшынёй Беларускага аддзялення Усесаюзнага таварыства ветэрынарных работнікаў (УТВР)[2].

Сярод апублікаваных прац вучонага:

  • Паразітарныя захворванні буйной рагатай жывёлы і дробнай рагатай жывёлы. — Мн., 1932.;
  • Пироплазмоз лошадей. — Киев, 1951.;
  • Краткий паразитологический словарь / Р. С. Чеботарев, Ю. Б. Ратнер; под ред. Х. С. Горегляда. — Мн.: Сельхозиздат, 1962.;
  • Справочник по ветеринарной и медицинской паразитологии. — Мн.: Наука и техника, 1971.;
  • Борьба с паразитозами сельскохозяйственных животных. — Мн., 1972.;
  • Очерки по истории медицинской и ветеринарной паразитологии / Р. С. Чеботарев; под ред. Х. С. Горегляда. — Мн.: Наука и техника, 1977.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]