Рассеянае зорнае скопішча
Рассеянае зорнае скопішча (англ.: Open cluster) — зорнае скопішча, у якім, у адрозненне ад шаравога, утрымліваецца параўнальна не шмат зорак, і якое часта мае няправільную форму. У нашай і падобных ёй галактыках, рассеяныя скопішчы з'яўляюцца калектыўнымі членамі і ўваходзяць у плоскую падсістэму.
Найбольш буйныя скопішчы (як, напрыклад, Плеяды) былі вядомыя з найстаражытнейшых часоў. Іншыя былі вядомыя як невыразныя імглістыя плямы і толькі з вынаходствам тэлескопа атрымалася падзяліць іх на складальныя іх зоркі.
У маладых рассеяных скопішчаў, якія асацыююцца са спіральнымі рукавамі галактыкі, характэрны склад. У іх рэдка сустракаюцца чырвоныя і жоўтыя гіганты і зусім няма чырвоных і жоўтых звышгігантаў. У той жа час белыя і блакітныя гіганты, якія самі па сабе з'яўляюцца рэдкімі відамі зорак, у рассеяных скопішчах сустракаюцца значна часцей. Таксама, у рассеяных скопішчах часцей, чым у іншых месцах Галактыкі, можна сустрэць і яшчэ больш рэдкія зоркі — белыя і блакітныя звышгіганты, гэта значыць, зоркі надзвычай высокай свяцільнасці і тэмпературы, якія выпраменьваюць у сотні тысяч і нават мільёны разоў больш, чым наша Сонца.
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па астраноміі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Зорныя сістэмы | |
|---|---|
| Звязаныя гравітацыйна | Галактыка · Карлікавая галактыка · Шаравое зорнае скопішча · Рассеянае зорнае скопішча · Фізічна падвойная зорка · Фізічна кратная зорка |
| Не звязаныя гравітацыйна | Зоркавы паток · Зоркавая асацыяцыя · Рухаючая група зорак · Зорка-бягун · Звышхуткасная зорка |
| Звязаныя візуальна | Аптычна падвойная зорка · Аптычна кратная зорка · Сузор'е · Астэрызм · |