Расціслаў Завістовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расціслаў Завістовіч
Род дзейнасці грамадскі дзеяч
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1928(1928-06-02) ці 1 верасня 1928(1928-09-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 снежня 2000(2000-12-20) (72 гады) ці 28 лістапада 2000(2000-11-28) (72 гады)
Альма-матар
Член у

Расціслаў Завістовіч (1 верасня 1928, Случчына — 28 лістапада 2000) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1928 годзе на Случчыне.

У 1944 годзе разам з бацькамі выехаў з Беларусі. Яго бацька, Міхаіл Завістовіч, у паваеннай Германіі быў актывістам Беларускай Цэнтральнай Рады. Напрыклад, у траўні 1948 года ён браў удзел у пленуме БЦР у Эльвангене, на якім была адноўлена дзейнасць арганізацыі. У тым жа годзе сям’я Завістовічаў перасялілася ў ЗША і асела ў ваколіцах Саўт-Рывера.

Расціслаў Завістовіч браў удзел у моладзевым руху сябра Аб’яднання беларуска-амерыканскай моладзі. У першай палове 1950-х служыў у амерыканскай арміі ў Германіі. Па дэмабілізацыі вучыўся ў Ратгерскім універсітэце (Нью-Джэрсі), па сканчэнні якога пераехаў у Вашынгтон, дзе ўрэшце заняў пасаду кіраўніка аддзела на інжынерным прадпрыемстве.

Перакладаў звароты БККА на англійскую мову, рыхтаваў тэксты, прысвечаныя беларускай тэматыцы, для Congressional Record[en]. Ад сярэдзіны 1960-х на пэўны час адышоў ад актыўнай грамадскай працы, вярнуўшыся толькі ў 1990 г., калі ўзначаліў Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі.

У 1993 годзе як старшыня БККА наведаў Беларусь. Ён узяў удзел у І з’ездзе беларусаў сету, дзе выступіў з прамовай, у якой раскрытыкаваў беларускі ўрад за адмежаванне ад беларускіх эмігрантаў, адмову ім у месцы ў новай Беларусі. Разам з тым Расціслаў Завістовіч заклікаў эміграцыю й надалей дапамагаць суродзічам у Беларусі, працаваць для яе адраджэння, не зважаючы на стаўленне ўраду. У жніўні 1994 года ён далучыўся да Фонду адраджэння Беларусі, які аказваў дапамогу беларускай незалежнай прэсе.

Памёр у 2000 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]