Расціслаў Міхайлавіч Раманка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расціслаў Міхайлавіч Раманка
Дата нараджэння 13 сакавіка 1936(1936-03-13) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Член у

Расціслаў Міхайлавіч Рама́нка (нар. 13 сакавіка 1936, г. Гомель) — беларускі мастак.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1968 годзе. З 1968 года выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар манументальных твораў з А. М. Зінгуном: вітражы «Беларусь працоўная» на ВДНГ Беларусі (1969, з І. Эйдэльманам), «Радыёаўтаматыка» ў НДІ сродкаў аўтаматыкі (1980); мазаіка «Швейнікі» ў ПТВ (1970), усе ў Мінску; чаканка «Спорт» у спарткомплексе «Стайкі» Мінскай вобласці (1971); «Медыцына і жыццё чалавека» ў медыцынскім інстытуце ў Мінску (1990, з Г. Лойкам).

Сярод жывапісных твораў: «Любімыя вершы» (1981), «Восень» (1986), «Ледзяное сэрца Алтая», «Марэннае возера» (абодва 1993), «Зіхатлівыя вяршыні», «Захад перад штурмам», «Раніца пасля цяжкага дня», «Турысты 60-х» (усе 1996), «Алтайскае знаменне» (1997), серыі «Эцюды з рукзака», «Сцяжынамі Рэрыха» (абедзве 1998), «Мае горы» (1999), «Пакінутая лыжня» (2001). Творам уласціва абагульненасць мастацкіх вобразаў, жывапісная лепка буйнымі каляровымі плямамі, яркасць каларыту.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]