Рацыянальны лік
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Рацыяна́льны лік – лік, які можна прадставіць як адносіну двух цэлых лікаў або, інакш кажучы, гэта дроб, лічнікам і назоўнікам якога з'яўляюцца цэлыя лікі.

Дроб звычайна запісваюць так, каб назоўнік быў дадатным. Таму можна сказаць, што рацыянальны лік - гэта лік, які з'яўляецца адносінай цэлага і натуральнага ліка.

Мноства рацыянальных лікаў уключае ў сябе мноства цэлых лікаў, бо любы цэлы лік можна прадставіць як дроб, лічнікам якога з'яўляецца ён сам, а назоўнікам – лік 1.
Мноства рацыянальных лікаў абазначаецца сімвалам
.