Роберт Харлі
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Роберт Харлі Robert Harley |
||
|
||
|---|---|---|
| Манарх: | Ганна | |
| Пераемнік: | Чарльз Тэлбат | |
| Манарх: | Ганна | |
| Папярэднік: | Джон Сміт | |
| Пераемнік: | Роберт Бенсан | |
|
||
| Манарх: | Вільгельм III Аранскі Ганна |
|
| Папярэднік: | Томас Літлтан | |
| Пераемнік: | Джон Сміт | |
| Партыя: | торы | |
| Нараджэнне: | 5 снежня 1661 Ковент-Гардэн, Лондан, каралеўства Англія |
|
| Смерць: | 21 мая 1724 (62 года) Вэстмінстэр, Лондан, каралеўства Вялікабрытанія |
|
| Узнагароды: | ||
Роберт Гарлей або Харлі, 1-ы граф Оксфард (англ.: Robert Harley; 5 снежня 1661 - 21 мая 1724) — англійскі палітычны дзеяч, ініцыятар стварэння скандальна вядомай кампаніі Паўднёвых мораў.
Падчас Слаўнай рэвалюцыі 1688 Харлі разам са сваім бацькам сабраў конны атрад для падтрымкі Вільгельма III і заняў для яго горад Ворчэстэр.
Абраны ў 1689 у палату абшчын, Харлі, згодна з сямейнай традыцыяй, далучыўся да вігаў, але хутка стаў пераходзіць на процілеглы бок, паўстаючы ў асаблівасці супраць знешняй палітыкі Вільгельма III, і ўжо ў 1698 годзе замяніў Мантэгю ў кіраўніцтве палатай абшчын. Старанна вывучыўшы яе формы і абрады, ён у 1701 годзе быў абраны спікерам.