Роджэр Сешнс
Роджэр Сешнс | |
---|---|
англ.: Roger Sessions | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 28 снежня 1896[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 сакавіка 1985[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Бацька | Арчыбальд Лоўеры Сешнс[d] |
Маці | Рут Хантынгтан Сешнс[d][3] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Horatio Parker[d] і Ernest Bloch[d] |
Прафесіі | кампазітар класічнай музыкі, музыказнавец, тэарэтык музыкі, выкладчык універсітэта, музычны крытык |
Жанры | опера, сімфонія і класічная музыка |
Выхаванцы | Ellen Taaffe Zwilich[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Роджэр Хантынгтан Сешнс (англ.: Roger Huntington Sessions; 28 снежня 1896, Бруклін — 16 сакавіка 1985, Прынстан, Нью-Джэрсі) — амерыканскі кампазітар, музыказнаўца, педагог.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Музычную адукацыю атрымаў у Гарвардскім універсітэце, Ельскай музычнай школе і Кліўлендскім музычным інстытуце. Вучань Эрнеста Блоха і Гарацыа Паркера. У 1925—1933 гадах падарожнічаў па Еўропе (Фларэнцыя, Рым, Берлін). У 1928 годзе сумесна з Ааронам Коплендам заснаваў у Нью-Ёрку «Канцэрты сучаснай музыкі». У 1933 годзе ён канчаткова вярнуўся ў Амерыку, дзе з 1935 па 1969 гады выкладаў кампазіцыю ў Каліфарнійскім (у Берклі), Прынстанскім і Гарвардскім універсітэтах, а таксама ў Джульярдскай школе музыкі. Прыязджаў у СССР у 1958 годзе.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Сешнс з’яўляецца аўтарам дзвюх опер, 9 сімфоній, інструментальных канцэртаў, камернай музыкі. Створаныя ў 1930-х гадах, яго сачыненні напісаны ў неакласічным стылі; пасля 1950 года кампазітар захапіўся дадэкафоннай тэхнікай (якую трактаваў вельмі вольна), гэтаму спрыяла знаёмства з Луіджы Далапікалай.
Зноскі
- ↑ а б в Roger Sessions // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Roger Sessions // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ American National Biography — 1999.
- ↑ Сешнс Роджер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- Нарадзіліся 28 снежня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Брукліне
- Памерлі 16 сакавіка
- Памерлі ў 1985 годзе
- Памерлі ў Прынстане
- Пахаваныя ў Масачусетсе
- Выпускнікі Гарварда
- Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Кампазітары XX стагоддзя
- Кампазітары ЗША
- Музыказнаўцы
- Музычныя педагогі ЗША
- Музычныя педагогі XX стагоддзя
- Оперныя кампазітары
- Акадэмічныя музыканты ЗША
- Лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі