Прынстанскі ўніверсітэт
| Прынстанскі ўніверсітэт | |
![]() |
|
| Па-англійску |
Princeton University |
|---|---|
| Дэвіз | |
| Заснаваны ў | |
| Тып |
прыватны |
| Прэзідэнт | |
| Месца размяшчэння | |
| Кампус |
прыгарадны, 200 га |
| Студэнтаў |
7 592[1] |
| Бакалаўраў |
5 113[1] |
| Магістраў і дактароў |
2 479[1] |
| Выкладчыкаў |
1 172[1] |
| Колеры | |
| Талісман | |
| Афіцыйны сайт | |
Прынстанскі ўніверсітэт (англ.: Princeton University) — прыватны ўніверсітэт, адзін з найстарэйшых і самых вядомых універсітэтаў у ЗША. Уваходзіць у Лігу плюшчу і з'яўляецца адным з самых прэстыжных ВНУ краіны. Знаходзіцца ў горадзе Прынстан, штат Нью-Джэрсі.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Заснаваны ў 1746 годзе як Каледж Нью-Джэрсі (анг. College of New Jersey). Стаў чацвёртым каледжам брытанскіх паўночнаамерыканскіх калоній. Першыя заняткі праходзілі ў доме заснавальніка ўніверсітэта святара Джонатана Дзікінсана ў горадзе Нью-Брансуік. Пераехаў у горад Прынстан У 1756 годзе.
Прынстан згуляў прыкметную ролю ў падзеях Амерыканскай рэвалюцыі: подпіс яго рэктара Джона Уізерспуна стаіць пад Дэкларацыяй незалежнасці; шостая частка ўдзельнікаў Канстытуцыйнага канвента былі выпускнікамі Прынстана. У 1877 годзе была заснавана магістратура. Выпускны клас 1879 (часткай якога быў будучы прэзідэнт ЗША Вудра Вільсан) падарыў універсітэту скульптуры двух ільвоў, якія стаялі ля ўваходу ў Насау-Хол да 1911 года, калі былі замененыя на бронзавыя скульптуры тыграў. У 1896 годзе Прынстан атрымаў статус універсітэта, а ў 1902 годзе яго рэктарам стаў Вудра Вільсан, спрыяў таму, што ўніверсітэт мае сёння такі аўтарытэт.
У 1969 годзе Прынстанскі ўніверсітэт упершыню адкрыў дзверы студэнтам-жанчынам.
Выбітныя выпускнікі і выкладчыкі [правіць]
- Томас Вудра Вільсан, дзяржаўны і палітычны дзеяч, 28-ы прэзідэнт ЗША
- Джордж Фрост Кенан, амерыканскі дыпламат і гісторык
- Эдвард Калвін Кендал, амерыканскі біяхімік
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Princeton University Common Data Set 2009-10 (руск.) . Princeton University. Праверана 17 жніўня 2011.
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйная старонка ўніверсітэта (англ.)
- Віртуальны тур па тэрыторыі Прынстанскага ўніверсітэта (англ.)
| Гэта пачатак артыкула пра вышэйшыя навучальныя ўстановы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |

