Рудня-Вараб’ёўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Рудня-Вараб’ёўка
руск.: Рудня-Воробьёвка
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
48340
Паштовыя індэксы
243661
Код АКАТП
Рудня-Вараб’ёўка на карце Расіі ±
Рудня-Вараб’ёўка (Расія)
Рудня-Вараб’ёўка
Рудня-Вараб’ёўка (Бранская вобласць)
Рудня-Вараб’ёўка

Рудня-Вараб’ёўка[1] (руск.: Рудня-Воробьёвка) — вёска ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Рудневараб’ёўскага сельскага паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана ў сярэдзіне XVIII стагоддзя тутэйшымі землеўладальнікамі Шыраямі як слабада (першапачатковая назва — Ходзінская Рудня).

Да Лютаўскай рэвалюцыі вёска ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго была перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.

Зноскі