Завод-Карэцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Завод-Карэцкі
руск.: Завод-Корецкий
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Заснаваны
1720
Насельніцтва
  • 222 чал. (2010)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
243653
Код АКАТП
Завод-Карэцкі на карце Расіі ±
Завод-Карэцкі (Расія)
Завод-Карэцкі
Завод-Карэцкі (Бранская вобласць)
Завод-Карэцкі

Завод-Карэцкі[1] (руск.: Заво́д-Коре́цкий) — вёска ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Гардзееўскага сельскага паселішча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да Лютаўскай рэвалюцыі вёска ў складзе Суражскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці.

Зноскі