Русукэ Хамагуці
Русукэ Хамагуці | |
---|---|
яп.: 濱口竜介 | |
Дата нараджэння | 16 снежня 1978[1] (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст |
Узнагароды | |
IMDb | ID 3152327 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Русукэ Хамагуці (нар. 16 снежня 1978, Канагава, Японія) — японскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Вядомы ў першую чаргу дзякуючы фільму «Сядзь за стырно маёй машыны» (2021), ганараванага шэрагам прэстыжных кінапрэмій, уключаючы «Оскар». Да гэтага высокія адзнакі крытыкаў атрымала карціна Хамагуці «Асако 1 і 2».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Русукэ Хамагуці нарадзіўся ў 1978 годзе ў Канагаве. Ён вывучаў эстэтыку, мастацтва і тэорыю кіно ў Такійскім універсітэце. Яшчэ падчас вучобы Хамагуці вырашыў звязаць свой лёс з кіно (у першую чаргу пад уражаннем ад фільмаў Джона Касавеціса). Некаторы час ён прапрацаваў у камерцыйнай кінаіндустрыі ў якасці асістэнта рэжысёра, затым працягнуў адукацыю ў Такійскім універсітэце мастацтваў. У 2007 годзе Хамагуці зняў рэмейк фільма Андрэя Таркоўскага «Салярыс», у 2008 годзе — фільм «Страсць», які ўвайшоў у праграму кінафестываляў у Токіа, Сан-Себасцьяне і Карлавых Варах.
Міжнародны поспех прыйшоў да Хамагуці дзякуючы карціне «Шчаслівая гадзіна» (2015). У 2018 годзе выйшаў фільм «Асако 1 і 2», а ў 2021 годзе — карціна «Сядзь за стырно маёй машыны», якая атрымала прэмію Канскага фестывалю за найлепшы сцэнарый і «Оскар» як найлепшы фільм на замежнай мове.
Зноскі
- Асобы
- Нарадзіліся 16 снежня
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Кавасакі
- Выпускнікі Такійскага ўніверсітэта
- Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
- Кінарэжысёры Японіі
- Кінарэжысёры XXI стагоддзя
- Сцэнарысты Японіі
- Сцэнарысты XXI стагоддзя
- Лаўрэаты прэміі «Сярэбраны мядзведзь»
- Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты Канскага кінафестывалю