Рыжак дробнаплодны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыжак дробнаплодны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Camelina microcarpa Andrz. ex DC., 1821


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22599
NCBI  71324
EOL  584192
GRIN  t:104834
IPNI  279860-1
TPL  kew-2694391

Рыжык дробнаплодны (Camelina microcarpa) — від кветкавых раслін роду Рыжак (Camelina) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Аднагадовая травяністая расліна з прамым сцяблом, разгалінаваным або не, вышынёй ад 30 сантыметраў да аднаго метра ў вышыню. Часам апушаны, асабліва на ніжняй частцы. Лісце ланцэтна-даўгаватае па форме. Верхнюю частку сцябла займае суквецце з мноствам бледна-жоўтых кветак. Яны даюць пульхныя даўгавата-круглявыя плады, кожны па сантыметры даўжынёй, якія трымаюцца на кончыку кароткай кветаножкі.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаецца ў дзікім выглядзе ў Еўропе, умераных абласцях Азіі, Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс), і з’яўляецца агульным па ўсім свеце як інтрадукаваны від  (руск.) і часам шкоднае пустазелле  (укр.).

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Від вядомы як пустазелле збожжавых культур, такіх як пшаніца і жыта.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]