Жыта пасяўное

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Жыта пасяўное
Ears of rye.jpg
Secale cereale
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Пакрытанасенныя

Клас:

Аднадольныя

Парадак:

Метлюжкакветныя

Сямейства:

Метлюжковыя

Род:

Жыта

Від:

Жыта пасяўное

Навуковая назва

Secale cereale L.

ITIS   42090
NCBI   4550

Жы́та пасяўное (Secale cereale) — адна- ці двухгадовы від травяністых раслін сямейства Метлюжковыя.

[правіць] Апісанне

Вырошчваюць (з 1 — 2-га тыс. да н.э.) пераважна ў краінах Паўночнага паўшар'я жыта пасяўное (Secale cereale) — азімыя і яравыя формы. У Беларусі жыта азімае — адна з найважнейшых збожжавых і кармавых прамежкавых культур. Жыта пасяўное — аднагадовая расліна вышынёй 60 — 180 см. Каранёвая сістэма валасніковістая, магутная. Сцябло — саломіна, лісце лінейна-ланцэтнае. Каласы шчыльныя, двухрадковыя, пры выспяванні шэра- або светла-жоўтыя. Каласкі двухкветныя, каласковыя лускавінкі завостраныя, з кароткім асцюком. Зярняўкі маршчакаватыя, з глыбокай баразёнкай і невялікім чубком. Зерне мае 9 — 13 % бялкоў, 55 — 70 % крухмалу, 1 — 2 % тлушчу, вітаміны Вр Вд, PP. Самая марозаўстойлівая культура сярод азімых злакаў, пераносіць кароткатэрміновыя маразы да −20 °C (на глыбіні вузла кушчэння). Перыяд актыўнай вегетацыі 140—170 сутак. Раянаваныя гатункі беларускай селекцыі: тэтраплоідныя — Пухаўчанка, Верасень, Ігуменская; дыплоідныя — Радзіма, Калінка.

[правіць] Ужыванне

Жыта утрымлівае мала глютэну, таму жытні хлеб больш шчыльны, «ацеслівы», чым пшанічны, але больш бяспечны для хворых на цэліякію.

Жыта — выдатная сыравіна для моцных алкагольных напояў, асабліва гарэлкі.

[правіць] Крыніцы

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах