Рэйчэл Броснахэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэйчэл Броснахэн
англ.: Rachel Brosnahan
Дата нараджэння 12 ліпеня 1990(1990-07-12)[1] (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Jason Ralph[d]
Адукацыя
Прафесія акцёрка, кінаактрыса, тэлеактрыса, тэатральная актрыса
Узнагароды
IMDb ID 3014031
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэйчэл Элізабэт Броснахэн (англ.: Rachel Elizabeth Brosnahan; нар. 12 ліпеня 1990(1990-07-12)[1], Мілуокі, Вісконсін) — амерыканская актрыса. Уладальніца прэміі «Эмі» і двух «Залатых глобусаў».

Яе прарывам стала роля Рэйчэл Поснер у серыяле Netflix «Картачны домік» у 2013—2015 гадах, якая прынесла ёй намінацыю на прэмію «Эмі» ў 2015 годзе[2].

У 2018 годзе за ролю Мірыям Мейзел у серыяле «Дзіўная місіс Мейзел» атрымала прэмію «Залаты глобус» за найлепшую жаночую ролю ў тэлевізійным серыяле — камедыя ці мюзікл, прэмію Выбар тэлевізійных крытыкаў і прэмію Асацыяцыі тэлевізійных крытыкаў. У ліпені 2018 года за гэтую ролю атрымала прэмію «Эмі» за найлепшую жаночую ролю ў камедыйным тэлесерыяле[3]. За другі сезон гэтага ж серыяла зноў атрымала прэмію «Залаты глобус», Выбар тэлевізійных крытыкаў і прэмію Гільдыі кінаакцёраў ЗША.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Rachel Brosnahan // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Emmy Award Nominations: Full List of 2015 Emmy Nominees. Variety (16 ліпеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 17 ліпеня 2015.
  3. "Nominees/Winners". Television Academy [англійская]. Архівавана з арыгінала 2019-03-25. Праверана 2018-07-13.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]