Саладзін

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Саладзін, Салах ад-Дзін (араб.: صلاح الدين يوسف ابن ايوب‎‎, ІРА: [sˁalа:ħ ud̪:і:n ju:suf ibn aj:u:b]; курд.: سه‌لاحه‌دین ئه‌یوبی, Selah'edînê Eyubî; 1138, Цікрыт, сучасны Ірак4 сакавіка 1193, Дамаск, сучасная Сірыя) — султан Сірыі і Егіпту, правадыр мусульманскага супраціву Трэцяму крыжоваму паходу, заснавальнік дынастыі Айюбідаў, якая ў перыяд свайго росквіту правіла, апроч Сірыі і Егіпта, Іракам, Хіджазам і Еменам.

Юсуф ібн Аюб нарадзіўся ў 1138 у курдскай сям'і. Імя Салах ад-Дзін ("Праведнасць Рэлігіі") ён атрымаў ад эміра Нур ад-Дзіна, у якога служылі бацька і дзядзя Юсуфа. Саладзін атрымаў вайсковую падрыхтоўку ў арміі Нур ад-Дзіна, якая заняла Егіпет каб прадухіліць яго захоп крыжакамі, якія ў той час правілі Ерусалімам. У 1169 Саладзін быў назначаны камандуючым сірыйскімі войскамі ў Егіпце. У 1171, калі памёр Фатымідскі халіф Егіпту, Саладзін скінуў шыіцкую дынастыю Фатымідаў і стаў султанам Егіпту, абвясціўшы зварот да сунізму ў краіне. У 1174, пасля смерці Нур ад-Дзіна, Саладзін таксама стаў султанам Сірыі.

Саладзін вядомы ў мусульманскім свеце за сваю перамогу над крыжакамі Ерусалімскага каралеўства (1187) і вяртанне Палесціны пад мусульманскую ўладу. Сярод сярэдневяковых хрысціян Саладзін лічыўся сапраўдным рыцарам за яго мужнасць і шчодрасць да ворагаў.

У 1192 Саладзін і англійскі кароль Рычард I завочна падпісалі Рамлаўскую дамову, паводле якой Ерусалім заставаўся ў руках мусульман, але апошнія дазвалялі хрысціянам наведваць горад у якасці паломнікаў. Гэтая дамова паклала канец Трэцяму крыжоваму паходу.

Маўзалей Салах ад-Дзіна

Саладзін памёр ад ліхаманкі ў 1193 і быў пахаваны ў маўзалеі ля Мячэці Амеядаў у Дамаску.

Літаратура [правіць]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).