Сальвадор Альендэ
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Сальвадор Альендэ (па-іспанску: Salvador Isabelino Allende Gossens) (26 чэрвеня 1908 – 11 верасня 1973) — чылійскі палітык, прэзідэнт Чылі (1970 – 1973). Быў змешчаны з пасады ў выніку ваеннага перавароту ў 1973 годзе, пасля чаго, паводле версіі ўраду Піначэта, скончыў жыццё самазагубствам. Паводле іншых версіх, быў застрэлены.
Сальвадор Альендэ нарадзіўся ў 1908 годзе ў Вальпараіса. Палітычную актыўнасць Альендэ пачаў выказваць у 1920-х гадах, будучы студэнтам медыцынскага факультэта. Ён удзельнічаў у пратэстах супраць дыктатуры Карласа Ібаньеса дэль Кампа і быў абраны намеснікам прэзідэнта Федэрацыі чылійскіх студэнтаў.
[правіць] Знешнія спасылкі
- Спробы пабудовы сацыялістычнай эканомікі ў Чылі прэзідэнтам Сальвадорам Альендэ (1970 – 1973)
- Чылі: Альендэ, Піначэт, Хара і іншыя
У ВiкiСховішчы ёсць выявы з тэмай:Сальвадор Альендэ