Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі»
Тып узнагарода
Заснавальнік СССР
Заснаванне 21 снежня 1949
Краіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Медаль Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі».
Адваротны бок медаля Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі».
Міжнародная Сталінская прэмія за ўмацаванне міру паміж народамі

Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» — ганаровая ўзнагарода СССР з 1956 года.

Па статусе прэмія прысуджалася грамадзянам замежных дзяржаў незалежна ад іх палітычных поглядаў, партыйнай прыналежнасці, рэлігійных перакананняў і расавых адрозненняў, за выдатныя заслугі ў барацьбе за мір паміж народамі.

Заснавана ў выніку перайменавання Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» у адпаведнасці з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 верасня 1956 года[1]. Згодна з Пастановай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 снежня 1989 года № 905-1 Вярхоўнага Савета СССР Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» была перайменавана ў Міжнародную Ленінскую прэмію міру.

Прэмія прысуджалася Камітэтам па міжнародных Ленінскіх прэміях «За ўмацаванне міру паміж народамі», які ўтвараўся Прэзідыумам Вярхоўнага Савета СССР у складзе старшыні і 14 членаў — грамадскіх дзеячаў Савецкага Саюза і прадстаўнікоў іншых краін[1].

Права вылучэння кандыдатаў на суісканне прэмій было дадзена міжнародным і нацыянальным арганізацыям (прафсаюзным, кааператыўным, жаночым, моладзевым і іншым), навуковым установам і навучальным установам, асацыяцыям дзеячаў навукі, культуры і мастацтва і персанальна членам Камітэта па міжнародных Ленінскім прэміях.

Згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 сакавіка 1961 года Камітэту па міжнародных Ленінскім прэміях было нададзена права штогод прысуджаць да пяці прэмій. Асобам, якія атрымлівалі прэмію, уручаўся дыплом лаўрэата Міжнароднай Ленінскай прэміі, залаты нагрудны медаль з выявай У. І. Леніна і грашовая прэмія ў памеры 25 тысяч рублёў[1].

Лаўрэаты[правіць | правіць зыходнік]

1957[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Францыі Эмануэль д’Асцье дэ ла Віжэры (Францыя); публіцыст і пісьменнік
  2. Сцяг СССР Мікалай Сямёнавіч Ціханаў (СССР); пісьменнік
  3. Сцяг Шры-Ланкі Удакендавала Сарананкара Тхера (Цэйлон); будысцкі манах
  4. Сцяг Італіі Даніла Дольчы (Італія); пісьменнік
  5. Сцяг Аўстрыі Генрых Брандвейнер (Аўстрыя); вучоны-юрыст
  6. Сцяг Аргенціны Марыя Роса Олівер (Аргенціна); пісьменнік
  7. Сцяг Індыі Чандрасекхара Венката Раман (Індыя); фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1930 год)
  8. Сцяг Францыі Луі Арагон (Францыя); пісьменнік

1958[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Японіі Каору Ясуі (Японія); старшыня Усеяпонскай рады па забароне ядзернай і вадароднай зброі
  2. Сцяг ГДР Арнольд Цвейг (ГДР); пісьменнік
  3. Сцяг Францыі Луі Саян (Францыя); генеральны сакратар Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў
  4. Сцяг Швецыі Артур Лундквіст (Швецыя); пісьменнік
  5. Сцяг Чэхіі Ёзаф Лукл Громадка (Чехаславакія); тэолаг

1959[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг СССР Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў (СССР); Першы сакратар ЦК КПСС, Старшыня Савета Миністраў СССР
  2. Сцяг ЗША (48 зорак) Уільям Эдуард Бёркхарт Дзюбуа (ЗША); пісьменнік і гісторык
  3. Сцяг ГДР Ота Бухвіц (ГДР); дзеяч працоўнага руху
  4. Сцяг Грэцыі (1828) Костас Варналіс (Каралеўства Грэцыя); пісьменнік
  5. Сцяг Вялікабрытаніі Айвар Мантэгю (Вялікабрытанія); публіцыст, кінасцэнарыст, рэжысёр

1960[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Інданезіі Сукарна (Інданезія); палітык
  2. Сцяг ЗША Сайрус Ітан (ЗША); прамысловец
  3. Сцяг Францыі Ларан Казанова (Францыя); палітык, камуніст
  4. Сцяг СССР Аляксандр Еўдакімавіч Карняйчук (СССР); драматург
  5. Сцяг Ірака (1921-1959) Азіз Шэрыф (Ірак); вучоны-юрыст

1961[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Кубы Фідэль Кастра (Куба); палітык
  2. Сцяг Гвінеі Ахмед Секу Турэ (Гвінея); палітык
  3. Сцяг Індыі Рамешвары Неру (Індыя); грамадская дзяячка
  4. Сцяг Румыніі (1952—1965) Міхаіл Садавяну (Румынія); пісьменнік
  5. Сцяг Лівана Антуан Жорж Табет (Ліван); архітэктар
  6. Сцяг Польшчы (1928—1980) Астап Длускі (Польская Народная Республіка); палітык
  7. Сцяг Аўстраліі Уільям Мораў (Аўстралія); пісьменнік, сцэнарыст

1962[правіць | правіць зыходнік]

Пастанова ад 20 красавіка 1962 года[2]

  1. Сцяг Ганы Квамэ Нкрума (Гана); філосаф, сацыёлаг і палітолаг
  2. Сцяг Венгрыі (1957 – 1989) Іштван Добі (Венгерская Народная Рэспубліка); палітык
  3. Сцяг Пакістана Фаіз Ахмад Фаіз (Пакістан); паэт
  4. Сцяг Іспаніі (1945-1977) Пабла Пікаса (Іспанія); мастак
  5. Сцяг Чылі Вольга Паблетэ дэ Эспіноса (Чылі); гісторык

1963[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Малі Мадзіба Кейта (Малі); палітык
  2. Сцяг Грэцыі (1828) Маноліс Глезас (Каралеўства Грэцыя); палітык, пісьменнік
  3. Сцяг Балгарыі (1971-1991) Георгі Трайкоў (Народная Рэспубліка Балгарыя); палітык
  4. Сцяг Бразіліі Оскар Німеер (Бразілія); архітэктар

1964[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Алжыра Ахмед бен Бела (Алжыр); палітык
  2. Сцяг Іспаніі (1945-1977) Далорэс Ібаруры (Іспанія); грамадская дзяячка
  3. Сцяг Даніі Херлуф Бідструп (Данія); мастак-карыкатурыст

1965[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Індыі Аруна Асаф Алі (Індыя); рэвалюцыянерка, актывістка
  2. Сцяг Іспаніі (1945-1977) Рафаэль Альберці (Іспанія); паэт
  3. Сцяг Японіі Каору Ота (Японія); палітык
  4. Сцяг Вялікабрытаніі Гордан Шафер (Вялікабрытанія); журналіст

1966[правіць | правіць зыходнік]

Пастанова ад 27 красавіка 1966 года

  1. Сцяг Мангольскай Народнай Рэспублікі Жамсарангійн Самбу (Мангольская Народная Рэспубліка); грамадскі і дзяржаўны дзеяч
  2. Сцяг Нігерыі Джозэф Пітэр-Айо Кёрціс (Нігерыя); грамадскі дзеяч
  3. Сцяг Фінляндыі Мар’ям Віры-Туамінен; генеральны сакратар арганізацыі Прыхільнікі міру Фінляндыі
  4. Сцяг Гватэмалы Мігель Анхель Астурыяс (Гватэмала); пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай преміі (1967 года)
  5. Сцяг Італіі Джакома Манцу (Італія); скульптар і графік

1967[правіць | правіць зыходнік]

Пастанова ад 21 красавіка 1967 года

  1. Сцяг Германіі Марцін Німёлер (ФРГ); пастар
  2. Сцяг Пар (1927-1994) Абрахам Фішэр (ПАР); адвакат
  3. Сцяг Мексікі Хасэ Давід Альфара Сікейрас (Мексіка); мастак
  4. Сцяг Чэхіі Іван Малек (Чехаславакія); мікрабіёлаг
  5. Сцяг ЗША Рокуэл Кент (ЗША); мастак і пісьменнік
  6. Сцяг ГДР Герберт Варнке (ГДР); віцэ-старшыня Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў

1968[правіць | правіць зыходнік]

Пастанова ад 27 красавіка 1968 года

  1. Сцяг Паўднёвага В'етнама Нгуен Тхі Дзінь (Паўднёвы В’етнам); грамадская і палітычная дзяячка
  2. Сцяг Калумбіі Хорхе Саламеа Борда (Калумбія); пісьменнік
  3. Сцяг Індыі Ромеш Чандра (Індыя); Генеральны сакратар ССМ
  4. Сцяг Францыі Жан Эфель (Францыя); мастак-карыкатурыст
  5. Сцяг Нідэрландаў Іорыс Івенс (Нідэрланды); рэжысёр
  6. Сцяг Венгрыі (1957 – 1989) Эндрэ Шык (Венгерская Народная Рэспубліка); палітык

1970[правіць | правіць зыходнік]

Пастанова ад 17 красавіка 1970 года

  1. Сцяг Японіі Акіра Іваі (Японія); прафсаюзны лідар
  2. Сцяг Польшчы (1928—1980) Яраслаў Івашкевіч (Польская Народная Рэспубліка); пісьменнік
  3. Сцяг ААР Халед Мохі эд-Дзін (ААР); генеральны сакратар егіпецкага Нацыянальнага савета міру
  4. Сцяг ЗША Лайнус Карл Полінг (ЗША); хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі (1954 і 1962 гадоў)
  5. Сцяг Швецыі Бертыль Сванстром (Швецыя); журналіст
  6. Сцяг Чэхіі Людвік Свобада (Чэхаславакія); ваенны і дзяржаўны дзеяч
  7. Сцяг Судана (1956—1970) Шафіа Ахмед аш-Шэйх (Судан); генеральны сакратар Федэрацыі працоўных прафсаюзаў Судану

1972[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Вялікабрытаніі Эрык Генры Стонлі Буроп (Вялікабрытанія); фізік
  2. Сцяг Італіі Рэната Гутуза (Італія); мастак
  3. Сцяг Балгарыі (1971-1991) Цола Драгойчава (Народная Рэспубліка Балгарыя); палітык
  4. Сцяг Лівана Камаль Джумблат (Ліван); палітык
  5. Сцяг ГДР Эрнст Буш (ГДР); актор і спявак
  6. Сцяг Аргенціны Альфрэда Варэла (Аргенціна); пісьменнік і журналіст

1973[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг СССР Леанід Ільіч Брэжнеў (СССР); Генеральны Сакратар і Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
  2. Сцяг Чылі Сальвадор Альендэ (Чылі); палітык
  3. Сцяг Уругвая Энрыке Пасторына Віскардзі (Уругвай); старшыня Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў
  4. Сцяг Вялікабрытаніі Джэймс Олдрыдж (Вялікабрытанія); пісьменнік і журналіст

1975[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Чылі Луіс Карвалан (Чылі); палітык
  2. Сцяг Гвінеі Жанна Мартэн Сісэ (Гвінея); грамадская і палітычная дзяячка
  3. Сцяг Бельгіі Райман Гаор (Бельгія); святар

1977[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Венгрыі (1957 – 1989) Янаш Кадар (Венгерская Народная Рэспубліка); палітык
  2. Сцяг Анголы Агасціна Нета (Ангола); палітык, паэт
  3. Сцяг Мазамбіка Самора Машэл (Мазамбік); палітык
  4. Сцяг Ірландыі Шон Мак-Брайд (Ірландыя); палітычны і грамадскі дзеяч
  5. Сцяг Францыі П’ер Пуяд (Францыя); палітык, ваенны
  6. Сцяг Грэцыі (1828) Яніс Рыцас (Грэцыя); паэт
  7. Сцяг Чылі Артэнсія Бусі дэ Альендэ (Чылі); грамадска-палітычны дзеяч

1979[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Германіі Курт Бахман (ФРГ); дзеяч працоўнага руху
  2. Сцяг Аўстраліі Фрэда Браўн (Аўстралія); прэзідэнт Міжнароднай дэмакратычнай федэрацыі жанчын
  3. Сцяг ЗША Анджэла Дэвіс (ЗША); праваабаронца, дзеяч камуністычнага руху, сацыёлаг, педагог і пісьменнік
  4. Сцяг Індыі Кумар Падма Шывашанкар Менан (Індыя); дыпламат
  5. Сцяг Кубы Вільма Эспін (Куба); грамадская дзяячка
  6. Сцяг Польшчы (1928—1980) Халіна Скібнеўская (Польская Народная Рэспубліка); архітэктар

1980[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Фінляндыі Урха Кеканен (Фінляндыя); палітык
  2. Сцяг В'етнама Ле Зуан (В’етнам); палітык
  3. Сцяг Венесуэлы (1930-2006) Мігель Атэра Сільва (Венесуэла); пісьменнік і журналіст
  4. Сцяг Францыі Эрвэ Базен (Францыя); пісьменнік
  5. Сцяг Егіпта (1972-1984) Абд ар-Рахман Хамісі (Егіпет); пісьменнік

1983[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Палесціны Махмуд Дарвіш (Палесціна); паэт
  2. Сцяг Грэцыі Мікіс Тэадаракіс (Грецыя); кампазітар
  3. Сцяг Уругвая Лібер Серэньі (Уругвай); палітычны дзеяч
  4. Сцяг Канады Джон Морган (Канада); святар

1985[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Індыі Індзіра Гандзі (Індыя); палітык
  2. Сцяг В'етнама Нгуен Хыу Тхо (В’етнам); палітык
  3. Сцяг Германіі Ёзэф Вебер (ФРГ); палітычны і грамадскі дзеяч
  4. Сцяг Францыі Жан-Мары Леге (Францыя); навуковы і грамадскі дзеяч
  5. Сцяг Калумбіі Луіс Відалес (Калумбія); паэт і грамадскі дзеяч
  6. Сцяг Швецыі Ева Пальмер (Швецыя); грамадская дзяячка

1987[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Танзаніі Джуліус Ньерэрэ (Танзанія); палітык
  2. Сцяг Германіі Герберт Міс (ФРГ); палітычны дзеяч
  3. Сцяг Балгарыі Пётр Танчаў (Народная Рэспубліка Балгарыя); палітычны дзеяч
  4. Сцяг Вялікабрытаніі Дораці Кроўфут-Ходжкін (Вялікабрытанія); хімік
  5. Сцяг Нікарагуа Мігель д’Эскота Брокман (Нікарагуа); дыпламат, палітык і святар

1988[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сцяг Пакістана Абдул Сатар Эдхі (Пакістан); філантроп

1990[правіць | правіць зыходнік]

Пастанова ад 30 мая 1990 года[3]

  1. Сцяг Пар (1927-1994) Нельсан Мандэла (ПАР); палітычны дзеяч

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в {{{загаловак}}}. — 1969—1978.
  2. «Правда», 1.05.1962, с. 2
  3. «Правда», 31.05.1990, с. 1