Сальвінія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сальвінія
Salvinia natans
Сальвінія плывучая (Salvinia natans)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salvinia Ség., 1754

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   18011
NCBI   32187
EOL   72151
GRIN   g:10675
IPNI   61503-3

Сальві́нія (Salvinia) — род папарацей сямейства Сальвініевыя (Salviniaceae).

Адна- і шматгадовыя водныя разнаспоравыя папараці. Сапраўдных каранёў не маюць. Сцёблы (карэнішчы) галінастыя, ніткападобныя, даўжынёй да 10 см. Лісце па 3 у кальчаках. 2 лісты суцэльныя, зялёнага колеру і плаваюць на паверхні вады, 3-ці ліст (спараносны) буры, рассечаны на ніткападобныя долі, нагадваючыя карані, апушчаны ў ваду. На ўнутраным баку некаторых лістоў маюцца шарападобныя споракарпіі.

Род налічвае каля 10 (8[2]) відаў, пашыраных у трапічных раёнах Афрыкі і Амерыкі, таксама ва ўмераных абласцях Паўночнай Амерыкі і Еўразіі.

На тэрыторыі краін былога СССР (у т.л. на тэрыторыі Беларусі) распаўсюджаны 1 від: Salvinia natansСальвінія плывучая.

Выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных акварыумных раслін, у рыбагадоўлі, у якасці прыродных фільтраў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скуратовіч А. М. Сальвінія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 119. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]