Сара Тысдэйл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сара Тысдэйл
Sara Teasdale
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 8 жніўня 1884(1884-08-08)[1][2][…]
Месца нараджэння Сент-Луіс
Дата смерці 29 студзеня 1933(1933-01-29)[1][2][…] (48 гадоў)
Месца смерці Нью-Ёрк
Пахаванне
Грамадзянства  ЗША
Муж Ernst B. Filsinger[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Жанр верш
Мова твораў англійская
Прэміі Пулітцэраўская прэмія (1918)
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сара Тысдэйл (англ.: Sara Teasdale; 8 жніўня 1884-29 студзеня 1933) — амерыканская паэтэса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям'і забяспечанага сярэдняга класу. Большую частку жыцця правяла ў Сент-Луісе, штат Місуры, і толькі апошнія гады жыла ў Нью-Ёрку. Ужо з дзяцінства ў яе было слабое здароўе, і толькі ў 9 гадоў яна змагла пайсці ў школу. У 1898 годзе яна паступіла ў Мэры-інстытут, але ўжо ў 1899 годзе перавялася ў Хосмер-хол, які і скончыла ў 1903 годзе.

Першы верш Тысдэйл быў надрукаваны ў мясцовай газеце Reedy's Mirror у 1907 годзе, і ў тым жа годзе пабачыў свет яе першы зборнік вершаў «Санеты да Д'юз і іншыя вершы» (Sonnets to Duse and Other Poems). Другі зборнік, «Алена Траянская і іншыя вершы» (Helen of Troy and Other Poems) выйшаў у 1911 і быў добра прыняты крытыкай, што адзначыла лірычнае майстэрства аўтара і рамантычную тэматыку.

У 1913 годзе Тысдэйл закахалася ў паэта Нікаласа Вейчэла Ліндсэя (1879—1831). Ён штодня пісаў ёй лісты, але ў 1914 годзе паэтэса выйшла замуж за Эрнста Філсінгера, багатага экспарцёра, з якім, аднак, развялася ў 1929 годзе. Ліндсэй заставаўся яе сябрам да канца жыцця.

У 1915 годзе выйшаў трэці зборнік Тысдэйл, «Рэкі, што цякуць у мора» (Rivers to the Sea), а ў 1918 годзе яе зборнік «Любоўныя песні» (Love Songs) атрымаў тры прэміі: прэмію Паэтычнай суполкі Калумбійскага ўніверсітэта, Пулітцэраўскую прэмію за паэзію і штогадовую прэмію Амерыканскай паэтычнай суполкі.

У 1933 годзе Тысдэйл выдала апошні зборнік «Дзіўная перамога» (Strange Victory) і ў тым жа годзе скончыла жыццё самагубствам. Ліндсэй зрабіў тое самае на два гады раней. Пасля смерці Тысдэйл з'явілася легенда, што яе верш I Shall Not Care быў напісаны як развітальная запіска былому каханаму. Але насамрэч верш быў надрукаваны яшчэ ў 1915 годзе ў зборніку «Рэкі, што цякуць у мора».

Самы знакаміты верш Сары Тысдэйл — «І будзе пяшчотны дождж» (There Will Come Soft Rains), надрукаваны ў зборніку «Полымя і цень» (Flame and Shadow, 1920), — натхніў Рэя Брэдберы на аднайменнае апавяданне ў постакапаліптычным жанры, што ўвайшло ў зборнік «Марсіянскія хронікі». З гэтай нагоды аўтарства верша часам памылкова прыпісваецца Брэдберы.

Пераклады на беларускую[правіць | правіць зыходнік]

На беларускую мову творы Тысдэйл перакладалі Аляксей Арцёмаў, Андрэй Стэфановіч, Алена Пятровіч і Ганна Янкута[3].

Зноскі

  1. а б Sara Teasdale // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Sara Teasdale // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Сара Тысдэйл. Мая любоў — без міру. Часопіс «ПрайдзіСвет» (26 красавіка 2010). Праверана 27 ліпеня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]