Саркафаг Святога Яна Непамуцкага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саркафаг Святога Яна Непамуцкага з балдахінам

Саркафаг Святога Яна Непамуцкага — адзін з найбольш выдатных помнікаў барока на чэшскіх землях[1], размешчаны ў капліцы Святога Яна Непамуцкага ў пражскім саборы Святога Віта.

Саркафаг Святога Яна Непамуцкага

Святы патрон Чэхіі, Ян Непамуцкі, памёр у 1393 г. ад пакут, якім ён быў падвергнуты па загадзе Вацлава IV у сувязі з яго палітычнай спрэчкай з пражскім архібіскупам Янам з Енштэйна. Кананізаваны ў 1729 годзе як мучанік тайны споведзі каралевы Сафіі[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Саркафаг быў заказаны імператарам Карлам VI. Праект створаны Ёзефам Э. Фішэрам з Эрлаха, выкананы ў 1736 годзе Іаганам Вюртам з пацініраванага срэбра па драўлянай мадэлі прыдворнага скульптара Антоніа Карадзіні  (руск.)[1]. На стварэнне саркафага пайшло 4 тоны серабра, працы аплочаны на сродкі самога сабора[2].

Анёл, які трымае саркафаг

Саркафаг падтрымліваюць антрапаморфныя анёлы з дынамічна разгорнутымі крыламі. Побач з фігурай Яна Непамуцкага маленькі анёлак-пуці трымае картуш з выявай языка святога, які аддаў жыццё за захаванне таямніцы споведзі[2]. На пярэднім плане саркафага размешчана фігура Мужнасці працы ювеліра І. Зейца, адна з чатырох галоўных дабрадзейнасцей на мармуровай балюстрадзе, створанай ў 1746 годзе Ёзефам Лаўэрманам[1].

Анёл, які трымае балдахін

Балдахін саркафага, які нясуць фігуры ў палёце анёлы, створаны ў 1771 годзе Ігнацам Новакам па мадэлях І. Ф. Плацэра[1].

Зноскі

  1. а б в г д КАФЕДРАЛЬНЫЙ СОБОР СВ. ВИТА В ПРАГЕ — Прага: Иво Глобил, 2006. — 64 с. — ISBN 0-9535546-5-1.
  2. а б Габрусь, Тамара Віктараўна. Паэзія архітэктуры : нарысы - эсэ / Т. Габрусь ; [фота Ў. А. Багданава]. -- Мінск: Беларуская навука, 2012. 279 с. ISBN 978-985-08-1426-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]