Вацлаў IV
| Венцэль I чэшск.: Václav, ням.: Wenzel, іт. Venceslao |
||
![]() |
||
|
||
|---|---|---|
| 10 чэрвеня 1376 — 20 жніўня 1400 | ||
| Каранацыя: | 6 ліпеня 1376, Ахен | |
| Папярэднік: | Карл IV | |
| Пераемнік: | Рупрэхт III Пфальцкі | |
|
||
| 29 лістапада 1378 — 16 жніўня 1419 | ||
| (пад імем Вацлаў IV) | ||
| Каранацыя: | 1363, Прага, Чэхія | |
| Папярэднік: | Карл IV | |
| Пераемнік: | Жыгімонт | |
| Нараджэнне: | 26 лютага 1361 Нюрнберг, Германія |
|
| Смерць: | 16 жніўня 1419 (58 гадоў) замак Венцэльс, Прага, Чэхія |
|
| Род: | Люксембургі | |
| Бацька: | Карл IV | |
| Маці: | Ганна Швайдніцкая | |
| Жонка: | 1-я: Іаана Баварская 2-я: Сафія Баварская |
|
| Дзеці: | няма | |
Вацлаў IV, Венцэль, Венцаслаў (Wenzel, Wenceslaus, Václav; 1361—1419), імператар свяшчэннарымскі (1378—1400).
Старэйшы сын імператара Карла IV, з Люксембургскага дому. Заняцце Вацлавам IV імперскага стальца супала з перыядам рэлігійнага і палітычнага неспакою ў Германіі. З мэтаю заспакаення краіны Вацлаў на нюрнбергскім сойме (1383) спрабаваў забараніць гарадскія і шляхецкія саюзы, але гэта не атрымалася ні тады, ні ў 1387 г. у Мерзебургу, толькі ў 1389 г. у Егеры быў абвешчаны земскі мір. Беспаспяхова Вацлаў IV імкнуўся спыніць раскол каталіцкай царквы. Няўдачы ўзмацнілі прыхільнасць Вацлава да віна і палявання, за якімі ён неўзабаве зусім кінуў клопаты пра кіраванне. Запальчывы па натуры, ён часта рабіў жорсткасці, у т.л. у адносінах да шляхты і духавенству; так святара Яна Непамука ён загадаў кінуць у р. Влтаву з Пражскага мосту. У 1384 г. чэшская шляхта, на баку якой выступіў і брат Вацлава IV, венгерскі кароль Жыгімонт, трымала імператара некалькі месяцаў у палоне і вызваліла толькі па патрабаванні нямецкіх князёў. Вацлаў спрабаваў новымі жорсткасцямі ўзмацніць сваю ўладу, але масавае абурэнне прымусіла яго да саступак, якія значна паменшылі яго ўладу. У Германіі яго ўплыў таксама знізіўся; у 1398 г. шляхта і саюзы гарадоў пазбавілі яго права ўсталёўваць падаткі. Нарэшце, у 1400 г. чатыры курфюрсты, майнцкі, кёльнскі, трырскі і пфальцкі, абвясцілі Вацлава скінутым са стальца і на яго месца абралі Рупрэхта, курфюрста пфальцкага, які, праўда, не ўсімі быў прызнаны. Тымчасова ў Чэхіі зноў пачаліся хваляванні. Жыгімонт схапіў Вацлава і пратрымаў 19 месяцаў у зняволенні. Прыхільны да паслядоўнікаў Я. Гуса, Вацлаў нямала аслабіў нямецкі элемент у Чэхіі; у гэтым асабліва важны яго дэкрэт ад 18 студзеня 1409 г., паводле якога Пражскі ўніверсітэт быў пераўтвораны ў чэшскі, што стала прычынаю выдалення з яго ўсіх нямецкіх прафесараў і студэнтаў. Пасля смерці Рупрэхта, у 1410 г., на імператарскі сталец быў абраны Жыгімонт, якому Вацлаў саступіў свае правы. Вацлаў дажыў да Пражскага паўстання і пачатку гусіцкіх войнаў.
Літаратура [правіць]
- Венцеслав или Венцель // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
- Pelzel, «Lebensgeschichte des röm. und böhm. König W.» (Прага, 1788—90);
- Weizsäcker, «Deutsche Reichstagsakten unter König W.» (Мюнхен, 1868—74);
- Linder, «Geschichte des Deutschen Reich unter König W.» (Брауншвейг, 1875).
|
Вацлаў IV
Нарадзіўся: 26 лютага 1361 Памёр: 16 жніўня 1419 [58 гадоў] |
||
| Папярэднік: Карл IV |
Кароль Германіі (фармальна Рымскі кароль) 1376—1400 |
Пераемнік: Рупрэхт III |
| Кароль Чэхіі 1378—1419 |
Пераемнік: Жыгімонт |
|
| Папярэднік: Атон V Баварскі |
Маркграф Брандэнбурга 1373—1378 |
|
