Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Сакалова)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўная царква
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
Свята-Іаана-Прадцечанская царква
52°32′30,47″ пн. ш. 25°04′22,41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Сакалова
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Бярозаўская 
Дата пабудовы 1820 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000147шыфр 113Г000147
Стан Дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Сакалова, Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана на могілках у 1820 г. з дрэва як каталіцкая капліца, якая ў 1864 г. пераасвячона ў праваслаўную царкву.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Адназрубны аб'ём накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай сцяной. У кампазіцыі храма вылучаецца нетрадыцыйна асіметрычна размешчаная ва ўсходняй алтарнай сцяне нізкая рызніца пад вальмавым дахам. Дах над галоўным фасадам прарэзаны васьмігранным барабанам з шатровым верхам і макаўкай у завяршэнні, над алтарнай часткай — такі ж барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Фасады вертыкальна ашаляваны, рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і вертыкальнымі сцяжкамі ў прасценках. Рытм галоўнага фасада ствараюць трохвугольныя франтоны галоўнага аб'ёму і прамавугольнага ў плане прытвора.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры алтарная частка вылучана драўляным іканастасам, выкананым у 1865 г. Абразы 18 — 19 ст.: «Святы Георгій», «Маці Божая Адзігітрыя», «Укрыжаванне з прадстаячымі», «Ісус Хрыстос», «Архангел Міхаіл», «Аляксандр Неўскі», «Тайная вячэра», «Маці Божая Знаменне», абраз-таблетка «Маці Божая Адзігітрыя і Мікалай Цудатворац».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]