Свята-Аляксандра-Неўская царква (Марцінава)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Аляксандра-Неўская царква
55°05′51″ пн. ш. 29°11′52″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Марцінава
Канфесія БПЦ
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Архітэктар Уладзімір Фёдаравіч Коршыкаў
Будаўніцтва 1906
Map

Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Марцінава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1906 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара У. Ф. Коршыкава на месцы струхлелага храма XIX стагоддзя[1]. У 1903 годзе ўзведзены драўляны будынак царкоўнапрыходскай школы.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана трохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй: двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, кубападобная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, прамавугольная апсіда. У сілуэце пануе макаўка званіцы і цыбулепадобная галоўка над чатырохсхільным дахам цэнтральнага аб’ёму. Фасады прарэзаны адзінарнымі і строенымі арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах. У дэкоры выкарыстаны закамарны парапет, руставаныя лапаткі, гарадковыя фрызы.

Зноскі

  1. РДГА, ф. 799, воп. 25, арк. 47; воп. 33, спр. 1482, арк. 40.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]