Свята-Георгіеўская царква (Гомель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
52°27′58″ пн. ш. 31°00′53″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Гомельская і Жлобінская епархія
Благачынне Гомельскае гарадское благачынне 
Тып будынка Мураваны
Дата заснавання 1995
Будаўніцтва 19951996 гады
Сайт georg-gomel.cerkov.ru
Map

Свята-Георгіеўская царкваправаслаўная царква ў жылым масіве Прудок Чыгуначнага раёна Гомеля[1][2][3].

Пабудавана ў 1995—1996 гадах з блаславення епіскапа Гомельскага і Жлобінскага Арыстарха па ініцыятве генеральнага дырэктара базы «Аблгандальсаюз» Ю. Л. Астапчанкі. Настаяцелем быў прызначаны і з’яўляецца станам на 2022 г. протаіерэй Дзмітрый Ганчароў[4][5].

Будынак — мураваны[2]. Месціцца ў скверы на поўнач ад Прудкоўскіх могілак[3]. Апроч царквы, на храмавай тэрыторыі царквы размяшчаюцца паклонны крыж (з 2005 г.) і званіца (з 2006 г.), будынак нядзельнай школы з бібліятэкай (з 2007 г.). У 2016 г. на будынку царквы адбылася замена купалоў і крыжоў[4].

Святары[правіць | правіць зыходнік]

  • Стэфан Гладышчук,1998—2020 гг. З’яўляўся найстарэйшым клірыкам Гомельскай епархіі[4][6].
  • Максім Калеватаў, з 2013 г.[4][5]
  • Аляксандр Пукоў, з 2015 г.[4][5]
  • Дзмітрый Стрынгель, з 2022 г.[7][5]

Зноскі

  1. Контакты / Храм Святого великомученика Георгия Победоносца, г. Гомель.
  2. а б Храм вялікамучаніка Георгія Перамоганосца Архівавана 19 кастрычніка 2022. / Праваслаўная архітэктура Беларусі. Цэнтр духоўнай асветы і сацыяльнага служэння Беларускага Экзархата.
  3. а б Гомель. Атлас туриста. / Справоч. изд. Ред. Ю. М. Нестеровская. — Минск : РУП «Белкартография», 2019. — С. 15.
  4. а б в г д О храме. История / Храм Святого великомученика Георгия Победоносца, г. Гомель.
  5. а б в г Духовенство / Храм Святого великомученика Георгия Победоносца, г. Гомель.
  6. На 88 году жизни умер старейший клирик и духовник Гомельской епархии протоиерей Стефан Гладыщук // Правда Гомель. Новостной портал. — 05.09.2020.
  7. Протокол заседания епархиального совета Гомельской епархии от 24 декабря 2020 г. Архівавана 19 кастрычніка 2022. // Гомельская Епархия Белорусской Православной Церкви. — 30.12.2020.