Свята-Пакроўская царква (Вялікія Чучавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
52°34′49,5″ пн. ш. 26°51′23,2″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Вялікія Чучавічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Будаўніцтва 18461851 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000456шыфр 113Г000456
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Вялікія Чучавічы Лунінецкага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пакроўская царква, 1910 год. Здымак А. Сержпутоўскага

Пабудаваная ў 18461851 гадах па фундацыі Вітгенштэйнаў. У 1908 годзе перабудаваная (з захаду прыбудаваная трох'ярусная званіца з шатровым дахам).

Помнік драўлянага дойлідства. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Трохзрубны развіты па падоўжнай восі будынак з прамавугольным у плане бабінцам, квадратным цэнтральным аб'ёмам, завершаным васьмерыком на ветразях і пяціграннай апсідай. Апсіда накрытая вальмавым, бабінец — двухсхільным дахамі, над цэнтральным аб'ёмам — дах складанай формы, які ўтварае на чатырох фасадах трохвугольныя шчыты і завершаны дэкаратыўным пяцігалоўем. Звонку сцены ашаляваныя, прарэзаныя высокімі арачнымі (у цэнтры васьмерыка спаранымі) праёмамі. Галоўны і два бакавыя фасады акцэнтуюць уваходы з захаду ганкамі на парных разных слупах. У кампазіцыйным рашэнні царквы адчуваецца ўплыў паўночна-рускага драўлянага дойлідства.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Іканастас

У інтэр'еры пануе цэнтральная двухсветлавая падкупальная прастора храма, абмежаваная паруснай драўлянай канструкцыяй. Апсіда аддзелена разным пазалочаным іканастасам. Абразы: «Маці Божая Адзігітрыя» (18 ст.), «Пакроў Маці Божай», фератрон «Георгій Перамоганосец» і «Пакроў Маці Божай» (усе пачатку 19 ст.), драўляная скульптура «Укрыжаванне» (19 ст.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]