Свята-Пакроўская царква (Ганчары)
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
53°44′15″ пн. ш. 25°24′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ганчары |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Лідская епархія |
Дата пабудовы | 1774 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Ганчары Лідскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1774 годзе з дрэва. У вопісе парафій Лідскага дэканату 1784 года згадваецца ўніяцкая царква ў вёсцы Ганчары[1]
Асвячона 22 кастрычніка 1878 года пасля капітальнага рамонту (пастаўлены новы іканастас, створаны прастол, пакладзена новая падлога, зроблены трое дзвярэй з прытвора ў малітоўную залу, апсіда па-новаму ашалявана).
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб пераходзіць у прамавугольную трохгранную апсіду з бакавымі рызніцамі. Да галоўнага фасада далучана трох’ярусная чацверыковая вежа-званіца, завершаная цыбулепадобным купалам на нізкім васьмерыку. Вертыкальна ашаляваныя фасады ў верхняй частцы расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]
Унутраная прастора 3 парамі слупоў падзелена на 3 нефы. Цэнтральны, шырэйшы, неф паракрыты кілепадобным (бочкавым) скляпеннем, бакавыя — плоскай столлю. У межах залы абапал апсіды вылучаны 2 рызніцы, пад хорамі — бакавыя клеці і лесвіца.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- Литовские епархиальные ведомости, 1881. № 15 — 16. С. 138.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Спіс вернікаў Ганчарскай і Дакудаўскай грэка-каталіцкіх парафій у 1829 г. // на pawet.net
- Лаўрэш Леанід. Прыходы ў Ганчарах і Дакудаве // Лідскі Летапісец. 2020. № 4(92). С. 44-71. // на pawet.net
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Ганчары)
- Свята-Пакроўская царква (Ганчары) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)