Сейсмалогія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Сейсмалогія (ад стар.-грэч.: Σεισμός — землятрус і стар.-грэч.: λόγος — навука, веды) — навука аб распаўсюджванні сейсмічных хваль у нетрах Зямлі. Таксама сейсмалогія займаецца землятрусамі, рухамі платформаў, маніторынгам распрацовак рудных радовішчаў і інш.

Як навука сейсмалогія сфарміравалася ў сярэдзіне 19 стагоддзя. Былі распрацаваны яе тэорыя, методыкі і інструменты для правядзення даследаванняў. Сярод вучоных, зрабіўшых значны ўклад у стварэнне і развіццё сейсмалогіі, Б. Б. Галіцын, Э. Віхерт (ням.: Emil Wiechert), Б. Гутэнберг, Дж. Мілн (англ.: John Milne)[1] і інш.

Асноўная задача сейсмалогіі складаецца ў вывучэнні ўнутранай будовы Зямлі. Падзяляецца на ўласна сейсмалогію, сейсмаметрыю і прыкладную сейсмалогію[1].

На Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Беларусі сейсмалагічныя даследаванні пачаліся на сейсмічнай станцыі «Мінск» у Плешчаніцкай геафізічнай абсерваторыі ў 1965 годзе. У 1979 г. у Інстытуце геалагічных навук АН БССР створана Доследна-метадычная партыя з мэтай выканання сейсмалагічных даследаванняў. Сейсмаметрычныя назіранні вядуцца на стацыянарных і перасоўных пастах[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Клюц В. Я. Сейсалогія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 297. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Клюц В. Я. Сейсмалогія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 297. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons