Сен-Жэрменскі палац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сен-Жэрменскі палац
48°53′53″ пн. ш. 2°05′47″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура
Архітэктар П’ер Шамбіж[d]
Дата заснавання 1124
Сайт musee-archeologienationale.fr
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сен-Жэрменскі палац (Château de Saint-Germain-en-Laye) — былая каралеўская рэзідэнцыя ў парыжскім прадмесце Сен-Жэрмен-ан-Ле, непадалёк ад Сены, цяпер Нацыянальны музей археалогіі.

Яшчэ ў 1122 годзе Людовік VI пабудаваў на месцы цяпер існуючага будынка замак Гран-Шатло, разбураны Эдуардам Чорным Прынцам у 1346 годзе. Ад яго захавалася Святая Капэла, збудаваная П'ерам дэ Мантроем для Людовіка IX, - архітэктурны правобраз аднайменнага збудавання ў Парыжы. Гэтая наватарская (з выкарыстаннем металаканструкцый) пабудова ўтрымоўвала неацэнныя хрысціянскія рэліквіі, уключаючы цярновы вянок, прададзены французскаму каралю імператарам Балдуінам II у 1239 годзе.

Каралеўскі палац-замок у Сен-Жэрмен-ан-Ле

Карл V аднавіў разбураны замак на старым месцы, а Францыск I цалкам перабудаваў яго. Майстар французскага рэнесансу Філіберт Дэлорм узвёў для Генрыха II насупраць гэтага старога замка рэзідэнцыю ў найноўшым італьянскім гусце па вобразу і падабенству вілы Лантэ. Іскрынкай гэтага палаца быў рэгулярны сад, адзін з першых у Францыі. Людовік XIII перавёў у Сен-Жэрмен-ан-Ле свой двор; тутака ж у яго нарадзіўся доўгачаканы спадчыннік — Людовік XIV.

«Кароль-сонца» недалюбліваў палац свайго бацькі і аддаваў перавагу праводзіць час у старым замку, а потым і зусім з'ехаў у Версаль. Тым не менш у яго кіраванне абодва будынкі і сады былі абноўлены і рэканструяваны пры ўдзеле Луі Лево і Андрэ Ленотра. У 1688 годзе Сен-Жэрмен-ан-Ле стаў рэзідэнцыяй выгнанага з Англіі караля Якава II Сцюарта, які тут памёр і пахаваны. На працягу ўсяго XVIII стагоддзя палац заставаўся ачагом якабіцкага руху, хоць глава Сцюартаў пасля Утрэхцкага міру перабраўся з Францыі ў Рым.

Апошнія гады «старога рэжыму» адзначыліся заняпадам Сен-Жэрменскай рэзідэнцыі. Людовік XVI прэзентаваў «новы» палац Генрыха II свайму брату графу Артуа, які замест аднаўлення практычна цалкам знёс яго і распрадаў зямельныя ўгоддзі. Ацалела толькі крыло Генрыха IV. Што да «старога» палаца-замка, Напалеон размясціў у яго пустуючых залах кавалерыйскую школу, а яго пляменнік Напалеон III у 1867 годзе пасля рэстаўрацыі перадаў іх стваранаму Музею археалогіі.

Вуглавая лесвічная вежа Новы палац (страчаны) Стары палац

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. а б archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]