Сент-Шапель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Капліца-релікварый
Сент-Шапель
Sainte Chapelle
SteChapelle von N.JPG
Каардынаты: 48°51′19.35″ пн. ш. 2°20′41.91″ у. д. / 48.855375° пн. ш. 2.344975° у. д. (G) (O) (Я)48°51′19.35″ пн. ш. 2°20′41.91″ у. д. / 48.855375° пн. ш. 2.344975° у. д. (G) (O) (Я)
Краіна Францыя
Горад Парыж
Канфесія Каталіцызм
Епархія Парыжскае архібіскупства 
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль Готыка
Будаўнік П'ер дэ Мантрой
Заснавальнік Людовік Святы
Будаўніцтва 12421248 гады
Сайт Афіцыйны сайт

Святая капела (Сент-Шапель) (фр.: Sainte Chapelle) — капліца-рэлікварый. Знаходзіцца на тэрыторыі былога Каралеўскага палаца (затым Кансьержэры) на востраве Сітэ ў Парыжы. Выканана ў гатычным стылі. Мае невялікія памеры: даўжыня 35 м, шырыня 11 м. Лічыцца адной з самых прыгожых гатычных цэркваў невялікіх памераў. Трэці па наведвальнасці манумент Парыжа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сент-Шапель

Капела была задумана як сховішча рэліквій, вывезеных крыжакамі з разрабаванага падчас крыжовага паходу Канстанцінопаля ў 1239 годзе, сярод іншых, цярновы вянок. Думка займець «цярновы вянок, заліты крывёю Хрыста» здалася вельмі прывабнай каралю Францыі Людовіку IX (Святому). Ён купляе яго, па некаторых дадзеных за 137000 ліўраў, у Лацінскага імператара Балдуіна II, і цярновы вянок вязуць у Парыж. Здабыццё рэліквіі такога рангу прадмета запатрабавала годнага апраўлення, а менавіта пабудовы новай царквы на месцы старой знесенай каралеўскай капліцы Святога Мікалая. Узведзена ў рэкордныя тэрміны, за трыццаць тры месяцы, з 1242 па 1248 года, пад кіраўніцтвам П'ера з Монтрэйля, аднаго з найбуйнейшых дойлідаў готыкі, па ўзоры аналагічнага збудавання пры Сен-Жэрменскім замку. Пабудова каштавала казне 40 тысяч ліўраў, што абыйшлося ў тры разы танней кошту цярновага вянка. Дата закладкі капелы невядомая, але ёсць дакладная дата дня асвячэння Сент-Шапель - 26 красавіка 1248 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]