З пляцоўкі Вікіпедыя.
Скабіёза[3] — род кветкавых раслін сямейства бружмелевых. Каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Афрыцы, пераважна ў Міжземнамор'і. На Беларусі 2 віды: скабіёза галубіная (занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі) і скабіёза жоўтая.
Батанічнае апісанне [правіць]
Адна-, двух- і шматгадовыя расліны вышынёй 20-80 см. Сцёблы прамастойныя, галінастыя, апушаныя. Лісце супраціўнае, суцэльнае або рассечанае. Кветкі ў верхавінкавых суквеццях, якія ўтвараюць густыя галоўкі накшталт кошыкаў складанакветных. Плод — арэх. Фарбавальныя, меданосныя, дэкаратыўныя расліны.
Зноскі
- ↑ Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».
- ↑ Скабіёза ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.430