Слабодка (гарадзішча)
Гарадзішча | |
Слабодка | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Слабодка |
Дата заснавання | жалезны век, VII стагоддзе да н.э. — IV стагоддзе н.э. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000213 |
Слабодка — археалагічны помнік — два гарадзішчы каля вёскі Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Гарадзішча-1[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі, на высокім узгорку паўвострава Рог. Пляцоўка яйцападобнай формы, памерам 20×38 м, выцягнута з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. З паўднёва-заходняга краю на вузкім участку ўзгорка прасочваюцца вал і роў. Абследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе — М. М. Чарняўскі, у 1982 годзе — Л. У. Дучыц, у 2001 годзе — В. М. Сідаровіч, у 2002 годзе — С. Дз. Дзярновіч (31 м²).
Культурны пласт — 0.2—0.65 м. Знойдзены рэшткі ляпнога посуду, астэалагічныя матэрыялы, касцяныя праколкі і шылы, косці жывёл, рэшткі іхтыяфаўны, якія адносяцца да днепра-дзвінскай культуры. Індывідуальныя знаходкі датуюцца XII—XIII стагоддзямі: вырабы з жалеза (крэсіва, дужка вядра, паясная накладка, нажы, шыла, фрагмент замка), бронзы (фрагмент крыжыка), шкла (пацерка і фрагмент кручанага бранзалета, каменю (фрагмент шыфернай прасліцы), косці (фрагмент двухбаковага сасатўнога грэбня).
Гарадзішча адносіцца да ранняга жалезнага веку і старажытнарускага часу.
Гарадзішча-2[правіць | правіць зыходнік]
Знаходзіцца за 0,5 км на паўночны захад ад Гарадзішча-1. Пляцоўка дыяметрам каля 40 м, абкружана валам. У цэнтры пляцоўкі ўпадзіна — магчыма, рэшткі калодзежа. Абследаваў у 1972 годзе М. М. Чарняўскі. Культурны пласт у агаленнях пляцоўкі 0,5 м. Знойдзены ляпная кераміка і косці жывёл. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры (VII ст. да н. э. — IV ст. н. э.).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2. — С. 297—298.
- Чарняўскі, М. М. Гарадзішчы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл. — С. 155.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Слабодка (гарадзішча) на сайце «Архіварта»