Слабодка (прыток Ластаянкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Слабодка
Характарыстыка
Даўжыня 16 км
Басейн 74 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км ад вёскі Трасечаняты
 • Каардынаты 54°19′16″ пн. ш. 26°03′34″ у. д.HGЯO
Вусце Ластаянка
 • Месцазнаходжанне на паўднёвы ўсход ад вёскі Арляняты
 • Каардынаты 54°15′02″ пн. ш. 26°12′15″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 2,3 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Ластаянка → Заходняя Бярэзіна → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
physical
Слабодка (прыток Ластаянкі)
Слабодка (прыток Ластаянкі)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Слабо́дка[1] — рака ў Беларусі, у Ашмянскім і Смаргонскім раёнах Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Ластаянка (басейн Заходняй Бярэзіны).

Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 74 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 2 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Трасечаняты Ашмянскага раёна. Вадазбор на паўднёвай частцы Ашмянскага ўзвышша. Упадае ў Ластаянку прыкладна за 0,7 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Арляняты Смаргонскага раёна. Рэчышча Слабодкі каналізаванае ў верхнім цячэнні.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]