Слонімская друкарня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сло́німская друка́рня[1] — друкарня ў горадзе Слоніме, звязаная з дзейнасцю вялікага гетмана літоўскага Міхаіла Казіміра Агінскага (1730—1800). Дзейнічала, па адных звестках, да 1781, па іншых, да 1788 года.

Першае выданне «Рэлігійны куль Брунона, патрона картузаў» пры ўдзеле дамініканцаў выйшла ў 1777 годзе на лацінскай мове[1]. Сярод выдадзеных — «Кніжка для дзяцей, або ўяўленне пра рэчы, якія дзеці павінны вывучаць» (1778) з паралельным тэкстам на польскай і італьянскай мовах. Выдадзена 6 экзэмпляраў: адзін захоўваецца ў Гродзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі, адзін у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Мінску і чатыры ў Польшчы.

У крыніцах згадваецца, што Агінскі выдаваў свае творы — лібрэта опер на польскай мове, якія ставіліся ў яго тэатры, і звычайна называюць тры оперных лібрэта: «Сілы свету», «Становішча салоўяў», «Елісейскія палі»[1]. Але гэтыя слонімскія выданні не выяўлены, самі лібрэта выходзілі ў Польшчы, і, магчыма год пастаноўкі опер быў прыняты за год выдання іх лібрэта ў Слоніме.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]